Курение в нетрезвом состоянии привело к пожару

Cлужба-101

Двое мужчын і жанчына распівалі спіртныя напіткі ў нежылым доме. Вечарам адзін з мужчын пайшоў дадому, а раніцай вырашыў вярнуцца да сваёй учарашняй кампаніі за дабаўкай. Выпіў, закурыў і заснуў…
Так развіваліся падзеі ў вёсцы Гвазды Сарочынскага сельсавета ў адзін з ліпеньскіх дзён, у выніку якіх адбылося ўзгаранне нежылога дома. Калі да месца здарэння прыбылі выратавальныя падраздзяленні, назіралася гарэнне ў пакоі і на даху дома. Дзякуючы мясцовым жыхарам, якія своечасова заўважылі пажар, абышлося без чалавечых ахвяр.
Курэнне ў нецвярозым стане – адна з самых распаўсюджаных прычын пажараў. “Пад градусам” людзі не кантралююць свае дзеянні і тым больш не задумваюцца аб каштоўнасці свайго жыцця. Калі вам вядомы падобныя факты чалавечай нядбайнасці і раўнадушша, паведамляйце ў аддзел па надзвычайных сітуацыях, магчыма, вашы дзеянні дапамогуць пазбегнуць трагедыі.

Фото предоставлено районным отделом по чрезвычайным ситуациям



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *