Удар молнии стал причиной пожара

Cлужба-101

23 мая адбыўся пажар у вёсцы Старына Вялікадолецкага сельсавета. Па прыбыцці да месца здарэння выратавальнікаў з пажарнага аварыйна-выратавальнага паста аграгарадка Вялікія Дольцы назіралася адкрытае гарэнне даху лазні. Навес, які быў прыбудаваны да лазні, знішчаны агнём. Па папярэдняй версіі пажар узнік з-за ўдару маланкі.
За прайшоўшы перыяд 2011 года ў раёне адбыўся 21 пажар, у агні загінула 6 чалавек. Матэрыяльны ўрон склаў 349,7 мільёна рублёў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *