Вакансии в Ушачском районе в марте

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць зараз ва Ушацкім раёне. Па інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, на 12 сакавіка свабодныя месцы былі ў 16 службах і арганізацыях Ушаччыны.

Сярод навінак – прапанова жыллёва-камунальнай гаспадаркі, якой неабходны слесар па рамонце аўтамабіляў. Спецыяліста з веданнем узбекскай мовы чакаюць у ТАА “Восток-Нур”. У цэнтральнай бібліятэчнай сістэме ёсць свабоднае месца інжынера-праграміста.

Недахоп кадраў па-ранейшаму назіраецца ў многіх сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна. Так, КУСГП “Глыбачаны” запрашае на работу галоўнага ветэрынарнага ўрача і галоўнага заатэхніка; “Кублічы” – галоўнага агранома, галоўнага бухгалтара; “Арэхаўна” – трактарыста, электрагазазваршчыка; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветэрынарнага ўрача, вадзіцеля аўтамабіля, галоўнага заатэхніка, заатэхніка-селекцыянера, інжынера па ахове працы, электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання; “Агра-Селішча” – галоўнага бухгалтара і бухгалтара, вадзіцеля аўтамабіля, галоўнага інжынера, трактарыста, інжынера па ахове працы; райветстанцыя – ветэрынарнага фельчара, УП “Сарочына” – аператара па ветэрынарнай апрацоўцы жывёл.

Патрэбны спецыялісты медыцынскай галіне раёна. Ушацкая ЦРБ запрашае ўрачоў са спецыялізацыяй па лабараторнай і функцыянальнай дыягностыкам, дэрматавенералогіі, кардыялогіі, стаматалогіі, гінекалогіі, загадчыкаў ФАПаў і лабарантаў з кваліфікацыяй фельчараў ці медыцынскіх сясцёр (у Старасельскі, Слабадскі і Маладолецкі ФАПы, Вялікадолецкую і Дубраўскую БСД), інструктараў па лячэбнай фізкультуры (у фізіятэрапеўтычнае аддзяленне і яслі-сад №3 г.п.Ушачы), а таксама медыцынскіх сясцёр (у фізіятэрапеўтычнае аддзяленне, неўралагічны кабінет паліклінікі, яслі-сад №1 і №3 г.п. Ушачы) і юрысконсульта.

У лясгасе ёсць вакансіі інжынера-энергетыка, вальшчыка лесу, леснікоў (ва ўсіх лясніцтвах), машыніста лесанарыхтоўчай машыны. Райаддзел па надзвычайных сітуацыях і ПУП “Энертранс” чакаюць вадзіцеляў аўтамабіля; ААТ “Форэстгандаль” – зборшчыка вырабаў з драўніны, “Прамкамбінат” – швачку.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 305 да 700 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна па нумарах 2-78-57, 5-73-51 і на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *