Имеют ли право в магазине не дать покупателю Книгу замечаний и предложений?

Ваш вопрос - наш ответ

“Ці маюць права ў магазіне не даць пакупніку “Кнігу заўваг і прапаноў”, якія для гэтага існуюць падставы і куды можна паскардзіцца, калі ўсё ж табе адмовілі?”. З такім пытаннем у рэдакцыю звярнулася жанчына, якая мела сумны вопыт на гэты конт у адной з гандлёвых кропак райцэнтра.

За адказам мы звярнуліся да загадчыка сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Ушацкага райвыканкама Ірыны Леанідаўны Літвінавай.

– Кніга скаргаў і прапаноў падаецца па першым патрабаванні, без высвятлення прычын. І датычыцца гэта не толькі магазінаў, а і любых арганізацый. Адмова з’яўляецца парушэннем заканадаўства, за якое адказная асоба можа быць прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці (ад папярэджання да штрафу). Накладаць яго могуць як спецыялісты нашага сектара, так і аддзела эканомікі райвыканкама. Акрамя таго, у момант, калі вам адмовілі, можна выклікаць супрацоўнікаў міліцыі, якія валодаюць паўнамоцтвамі складаць на пасадных асоб пратаколы. Што датычыцца сутнасці скаргі ці прапановы, то іх разглядаюць прадстаўнікі вышэйстаячай арганізацыі, якія павінны рэгулярна правяраць запісы прыгаданых кніг.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *