Приглашает «Поезд Победы»

В общественных организациях Образование и молодежь

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб’явіў аб правядзенні патрыятычнага марафону “Цягнік Перамогі”, прысвечанага 73-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 100-гадоваму юбілею ВЛКСМ. Удзел у ім прымуць прадстаўнікі працуючай моладзі, актывісты грамадскага аб’яднання з усіх куточкаў нашай вобласці. Далучыцца да іх могуць і ўшачане.

27-29 красавіка спецыяльны састаў накіруецца па маршруце “Віцебск-Орша-Брэст-Віцебск”. Яго пасажыраў ужо ў дарозе чакае нямала цікавых сустрэч, мерапрыемстваў, конкурсаў, а ў кропках прыпынку цягніка пройдуць экскурсіі, мітынгі. Напрыклад, у Брэсце запланавана знаёмства з горадам і Брэсцкай крэпасцю, яе музеямі. За дадатковую плату можна будзе наведаць Белавежскую пушчу, музеі выратаваных каштоўнасцей, чыгуначнай тэхнікі і іншыя.

Падрабязней даведацца пра ход марафону, запісацца на ўдзел у ім ужо зараз можна ва Ушацкім райкаме БРСМ па нумары 5-77-84.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *