12 апреля — Всемирный день космонавтики

Общество

Можам лічыць земляком

Агульнавядома, што ў розныя гады ў касмічнай прасторы пабывалі тры беларусы – Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак і Алег Навіцкі. Да таго ж, з 22 ліпеня 2012 года пасля запуску БКА-1 Беларусь стала касмічнай дзяржавай.

Але ёсць у нас і яшчэ адна падстава для гонару, звязаная з космасам. 21 сакавіка бягучага года на Міжнародную касмічную станцыю адправіўся экіпаж, у склад якога ўвайшоў Алег Арцем’еў. Аказваецца, у касманаўта беларускія карані: яго тата Герман Арцем’еў нарадзіўся ў Браслаўскім раёне, а зараз бацькі Алега жывуць у Віцебску. Будучы касманаўт у свой час адслужыў у савецкім войску ў Вільнюсе, працаваў электраманцёрам у Таліне, пазней пераехаў у Расію, скончыў Маскоўскі тэхнічны дзяржуніверсітэт імя Баўмана, працаваў у ракетна-касмічнай карпарацыі “Энергія”. У 2003 годзе Алега Арцем’ева залічылі ў атрад касманаўтаў. Яго першы палёт адбыўся ў 2014 годзе: экіпаж знаходзіўся на касмічнай арбіце каля пяці месяцаў. У 2016 Алег стаў Героем Расіі. У цяперашні палёт касманаўт адправіўся разам з астранаўтамі NASA Эндру Фойстэлам і Рычардам Арнальдам. Свой палёт і працу ў космасе ён збіраецца асвятляць на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте”.

П.ПУГАЧ, г.Слуцк.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *