Семья Емельяновых к вопросу благоустройства своей усадьбы подходит с энтузиазмом и фантазией

Благоустройство

Час ад часу на вуліцы Полацкай гарпасёлка чуваць прыемны шум. Адразу і не зразумець, што яго ўтварае. Толькі наблізіўшыся да адзінаццатага дома, цераз празрысты плот можна ўбачыць цэлы каскад з фантанам, вадаспадам, дэкарыраванымі ў тым ліку і электрычным млынком. Не толькі гэтыя аздабленні на сваім падворку вырабілі яго гаспадары Аляксандр Анатольевіч і Крысціна Аляксандраўна Емяльянавы. Зараз сцяну некалі старой хаты, якую яны набылі больш за дзесяць год таму, упрыгожвае шыльда “Дом узорнага парадку”. Званне прысвоена сядзібе на мінулагоднім раённым конкурсе па добраўпарадкаванні.

Яшчэ напачатку зносін пара шукала асабістае жыллё і патрапіла на дом 1957 года збудавання. Аднак не пабаяліся папрацаваць сваімі рукамі і пакрысе прывесці ў стан, прыгодны для камфортнага жыцця маладой сям’і. Пасля таго як жыллё было адрамантавана, Аляксандр і Крысціна заняліся непасрэдна прысядзібным дызайнам. Першымі з’явілася некалькі палісадаў, якія разбіла гаспадыня. Дзякуючы гаспадару на двары зажурчэла вада, загарэлася святло, паўстала альтанка для адпачынку. Зараз, напрыклад, сям’я будуе арэлі. Прыгожа ў Емяльянавых не толькі ўдзень: праектар, які падсвечвае дом, нібы ўсейвае яго лямпачкамі, калі сцямнее.

Аздабляюць падворак і мультыплікацыйныя фігуры з пластыкавых бутэлек, якія Аляксандр выразае і размалёўвае пераважна зімой. Атрымліваецца надзвычай акуратна, мужчына з дзяцінства валодае мастацкімі задаткамі. Іх і цяслярны навык ён рэалізуе як дома, так і на працы, да якой прайсці – тры крокі ступіць. Усё, што можна пабачыць на тэрыторыі ясляў-сада №2, а там мноства малых архітэктурных форм, якія чапляюць вока, – таксама зроблена рукамі Аляксандра. Ён абслугоўвае і ахоўвае збудаванні, а побач з ім штодзень і жонка, якая працуе ў садзе поварам.

Вольга СЕВЕРЫНА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *