В школах Ушаччины в разгаре экзаменационная пора

Общество

У выпускнікоў школ раёна зараз адзін з самых важных перыядаў жыцця, самы хвалюючы, самы адказны. Ад сённяшняга поспеху ў многім залежыць іх будучыня.

1 чэрвеня ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі краіны пачаліся выпускныя экзамены. Дзевяцікласнікі здаюць абедзве дзяржаўныя мовы – беларускую і рускую (у форме дыктанта), а таксама матэматыку (кантрольная работа). Выпускнікам 11 класаў трэба прайсці чатыры іспыты: адну з дзяржаўных моў на выбар (пераказ), матэматыку (кантрольная работа), а таксама замежную мову і гісторыю Беларусі (вусна).

Экзамены па вучэбных прадметах у пісьмовай форме традыцыйна пачынаюцца ў 9 гадзін. Прычым, акрамя аб’яўлення па тэлебачанні, радыё, тэксты і заданні размяшчаюцца на партале Міністэрства адукацыі (edu.gov.by).

Адказна падрыхтаваліся да гэтай гарачай пары педагагічныя калектывы ўсіх школ раёна. Па выніках ужо праведзеных экзаменаў, большасць выпускнікоў пацвердзілі ацэнкі, атрыманыя імі на працягу дзевяці і адзінаццаці гадоў навучання.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *