Комментарии (2) на “От норм моральных до правовых. Как люди хоронят своих родных, нарушая закон”

  1. Канстанцін:

    «Закон аб пахаванні і пахавальнай справе», рашэнне райвыканкаму № 599… Усё гэта вельмі слушна, але тут міжволі ўзгадваюцца словы Міхаіла Еўграфавіча Салтыкова-Шчадрына: «Строгость российских законов смягчается необязательностью их исполнения». А што тычыцца маральных норм, то тут таксама не ўсё так гладка. Ну вось, напрыклад, дзіўны звычай існуе ў нашым раёне (і не толькі ў нашым): ладзіць на магілах фейерверкі і касцюмаваныя шэсці кшталту бразільскіх карнавалаў. Я адношуся да гэтага спакойна, а каму, можа, і непрыемна, каб над магілай яго сваяка скакалі і тройчы на год бабахалі з гармат – для гэтага ёсць іншыя месцы. Вы не разумееце, пра што я? А мемарыяльны комплекс «Прарыў» – ці ж гэта не магіла? І, дарэчы, чаму на гэтым мемарыяле ўсталяваная баявая тэхніка, якая не мае ніякага дачынення ні да партызанскага руху, ні наогул да Вялікай Айчыннай вайны? Напрыклад, баявая машына дэсанту БМД-1, прынятая ў СССР на ўзбраенне ў 1969 годзе? Ці яшчэ больш сучасны танк Т72 (я сам не бачыў, але знаёмыя казалі, што і ён там, на мемарыяле, ўжо стаіць). А між іншым, выданне «We Are The Mighty» (можа, для каго і не вельмі аўтарытэтнае, але ўсё ж такі ў свеце вядомае) лічыць гэты савецкі (расейскі) танк найгоршым у свеце. У чым тут мараль? Ці гэта жарт такі, але я яго не разумею… На мой погляд, найгоршы ў свеце танк – гэта савецкі Т64 (які, праўда, ні разу не ўдзельнічаў ў баявых дзеяннях).

Оставить комментарий