«Лётный» сезон, или Почему дети выпадают из окон

Профилактика и безопасность

На жаль, выпадкі выпадзення дзяцей з вокнаў – нярэдкасць. Але ж не так часта заканчваюцца яны гэтак жа аптымістычна, як у прыгаданым выпадку. Па інфармацыі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, штогод рэгіструецца каля 10-15 смяротных выпадкаў, у 2 разы больш здарэнняў прыводзяць да траўматызму.

Аналіз прычын гэтых трагедый паказвае, што практычна ўсіх іх можна было пазбегнуць пры належным кантролі з боку дарослых. Адным са сродкаў прафілактыкі выпадзення дзяцей з вокнаў можа разглядацца абсталяванне апошніх запорнымі прыладамі, блакіратарамі – яны не дазволяць малым самастойна іх адкрыць. Ёсць зараз і спецыяльныя сістэмы фурнітуры, замкі на вокны ад дзяцей, а таксама ручка з ключом. Перавагай двух апошніх з’яўляецца магчымасць устаноўкі на ўжо існуючыя вокны ПВХ.

Калі ў доме ёсць малыш, адсуньце ад вокнаў мэблю, каб ён не змог узлезці на падаконнік. Вазьміце за правіла не адкрываць акно цалкам – праветрыць памяшканне можна праз верхнюю фортку ці фрамугу. Не разлічвайце на маскітныя сеткі: яны не вытрымаюць вагі дзіцяці.

Вядома, бацькі не могуць быць побач з малым 24 гадзіны ў суткі. Між тым, захаванне элементарных правілаў бяспекі дапаможа прадухіліць трагедыю.

А.КАРЧЭСКА, следчы раённага аддзела Следчага камітэта.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *