Спасатели Ушачского района

К профессиональному празднику

25 ліпеня ў краіне адзначаўся Дзень пажарнай службы. Сёлета гэта ўжо 157-я гадавіна яе стварэння. За такі працяглы час змяняліся эканамічныя і палітычныя сітуацыі, але нязменнымі заставалі- ся задачы пажарнай службы – забеспячэнне бяспекі і барацьба з пажарамі. Гэта свята мужных і адважных людзей, якія рызыкуючы жыццём і здароўем, упарта і цвёрда процістаяць вогненнай стыхіі. Неабходнасць і важнасць прафесіі пацвярджаецца выратаванымі чалавечымі жыццямі і матэрыяльнымі каштоўнасцямі.
У аддзеле па надзвычайных сітуацыях Ушацкага раёна ўрачысты сход з гэтай нагоды адбыўся яшчэ напярэдадні прафесійнага свята. Як заўсёды на ім былі толькі прыемныя моманты і добрыя словы. Віншаванні ад кіраўніцтва і, канечне, узнагароды. Чарговае званне – старшына ўнутранай службы прысвоена вадзіцелю пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 аграгарадка Вялікія Дольцы К.Ф.Пацэйку. Падзякі Ушацкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях атрымалі дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання А.С.Мартынюк, камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 в.Двор Пліна А.К.Філімонаў, камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №11 аграгарадка Вялікія Дольцы В.У.Волах, вадзіцель пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №12 в.Глыбачка Г.А. Чыграй, начальнік каравула пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г.п. Ушачы І.М.Елісееў. Граматай абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях узнагароджаны вадзіцель пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 г.п.Ушачы У.І.Цвяцінскі. Яшчэ больш высока ацэнена і адзначана служба дыспетчара цэнтра аператыўнага кіравання Г.У.Банеўскага, які ўзнагароджаны Ганаровай граматай абласнога ўпраўленння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Пісьмы падзякі за выхаванне працалюбівых і адказных дзяцей, якія дастойна нясуць службу ў МНС, атрымалі бацькі маладых работнікаў – Мікалая Басуева, Дзмітрыя Тарасевіча, Сяргея Лісоўскага.
І зноў служба, напоўненая самымі рознымі цяжкасцямі, з якімі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паспяхова спраўляюцца.
В.ПОЛАЗАВА.



1 комментарий по теме “Спасатели Ушачского района

  1. Слава и уважение нашей пожарной службе!!!Автору статьи спасибо!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *