«В школу с «Добрым Сердцем!» Присоединяйтесь к республиканской благотворительной акции

В общественных организациях

Напярэдадні святкавання Дня ведаў стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя “У школу з “Добрым Сэрцам!”. У яе рамках адрасная сацыяльная дапамога будзе аказана мнагадзетным, няпоўным сем’ям, што трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю і адчуваюць праблемы з падрыхтоўкай дзяцей да навучальнага года.

Ушацкі раённы камітэт БРСМ запрашае ўсіх жадаючых прыняць актыўны ўдзел у акцыі. Для гэтага трэба набыць канцылярскія тавары, настольныя ці развіваючыя гульні, спартыўны інвентар, прадметы школьнага адзення і перадаць іх у райкам грамадскага аб’яднання па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Ленінская, 14 (будынак КБА, 3 паверх) ці пакінуць у спецыяльным “школьным партфелі” на другім паверсе ўнівермага. Тэлефон для даведак: 5-77-84.

Акцыя прадоўжыцца да 15 верасня.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *