Проверки — для успеха уборочной

Закон - один для всех

З 29 чэрвеня па 1 кастрычніка органы ўнутраных спраў краіны праводзяць комплекс аператыўна-вышуковых і прафілактычных мерапрыемстваў у мэтах недапушчэння крадзяжоў зерня і таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў сельгаспрадпрыемстваў, выяўлення фактаў безгаспадарчасці з боку пасадных асоб, адказных за належную арганізацыю жніва.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі адсочваюць дарожную абстаноўку пры перамяшчэнні тэхнікі паміж палямі, пры неабходнасці аказваецца дапамога ў яе суправаджэнні. Значная ўвага ўдзяляецца кантролю за фізічным станам вадзіцеляў і механізатараў, тэхнічнай спраўнасцю транспартных сродкаў – толькі за першы тыдзень жніўня ў Беларусі выяўлена 19 фактаў кіравання сельгастэхнікай асобамі, якія не мелі на гэта права. Сумесна з інспекцыяй Дзяржтэхнагляду праводзяцца тэхнічныя агляды зернеўборачных камбайнаў.

Хочацца звярнуцца да жыхароў Ушацкага раёна з просьбай паведамляць аб асобах, задзейнічаных на жніве, якія маюць дачыненне да здзяйснення правапарушэнняў, па нумары 102. Тэлефон працуе кругласутачна, ананімнасць гарантавана.

А.ЛІСОЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *