Как встретить праздник безопасно: советы спасателей

Cлужба-101 Профилактика и безопасность

Усё бліжэй навагоднія святы. Як правіла, у гэтыя дні ўзрастае колькасць пажараў. Прапануем чытачам рэкамендацыі інспектара інспекцыі нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях В.КАРЭЙШЫ, каб не азмрочыць навагодні настрой.
Ставім ёлку
Выкарыстоўвайце толькі ўстойлівыя падстаўкі: крыжавіну ці вядро з пяском. Галінкі і верхавіна расліны не павінны дакранацца да сцен, столі, мэблі і іншых рэчаў. Нельга ўстанаўліваць ёлку ля ацяпляльных прыбораў, абкладваць лясную прыгажуню ватай, упрыгожваць свечкамі. Калі ў доме ёсць малышы, лепш павесіць лёгкія элементы – банты, шышкі, шарыкі, якія не б’юцца. Іголкі, якія асыпаліся, адразу ўбірайце, бо яны могуць успыхнуць ад любой іскры. Не выкарыстоўвайце ў памяшканні бенгальскія агні і хлапушкі.
Уключаем гірлянду
Карыстайцеся электрагірляндамі толькі заводскага вырабу, лепш святлодыёднымі, яны ярчэй, эканамічней і больш небяспечныя. Замену лямпачак трэба ажыццяўляць толькі пры адключэнні ад сеткі. Пры адсутнасці ў памяшканні людзей і падчас начнога адпачынку электрычныя прыборы павінны быць выключаны. Не дазваляйце дзецям самастойна падключаць гірлянды.

Калі электрагірлянда ўсё ж загарэлася, трэба тэрмінова выцягнуць вілку з разеткі або адключыць электрычнасць у шчыце. Выведзіце з памяшкання людзей, выклічце выратавальнікаў па нумары 101. Калі ўзгаранне невялікае, паспрабуйце справіцца з ім самастойна: паваліце ёлку на падлогу, накрыйце яе шчыльнай тканінай ці засыпце полымя пяском або выкарыстайце вогнетушыцель. Калі ёлка натуральная, можна для тушэння прымяніць ваду, калі ж штучная – ні ў якім разе: сінтэтычныя матэрыялы плавяцца і расцякаюцца, а вада распырскае падпаленыя кроплі і пашырыць плошчу гарэння.

Бяспечнага вам Новага года!

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *