Движение по мосту через реку Ушача по улице Ленинской ограничено!

Общество

Як мы паведамлялі раней, на пачатку снежня на пасяджэнні спецыяльнай камісіі пры Ушацкім райвыканкаме прынята рашэнне аб абмежаванні руху па мосце праз раку Ушача на вуліцы Ленінскай гарпасёлка, выкліканае аварыйным станам збудавання. У чацвер работнікі УП ЖКГ Ушацкага раёна скончылі ўстаноўку адпаведных знакаў – максімальна дапушчальнай вагі транспартных сродкаў у 5 тон, мінімальнай адлегласці паміж імі ў 15 метраў і прыярытэту руху, бо шырыня праезнай часткі моста звузілася. Абумоўлена гэта тым, што неабходна выключыць праезд транспарту бліжэй 1,5 метра ад агароджы. Пакуль паласа руху абмежавана дарожнымі конусамі і, па словах намесніка дырэктара УП ЖКГ Ушацкага раёна Д.С.Шасцярня, у хуткім часе іх заменіць агароджа.

За некалькі хвілін назірання мы пабачылі, як інспектар аддзялення ДАІ райадзела міліцыі М.Гаўрылюк завярнуў вялікі самазвал у напрамку Вялікіх Долец – аб’езд моста арганізаваны праз Гуту або Старынку-Ільюшына. Пра гэта трэба памятаць кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый раёна, плануючы паездкі і маршруты, бо супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі будуць забяспечваць пастаянны кантроль за выкананнем вадзіцелямі ўстаноўленых абмежаванняў і парадкам руху праз мост.

Дзмітрый Раманоўскі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *