14-15 января ЖКХ проведёт отлов бродяжных собак в Ушачах. Позаботьтесь, чтобы ваши питомцы не «путешествовали» самостоятельно по населённому пункту

Общество

У пачатку снежня ў Гомельскім раёне на вартаўніка, які вяртаўся дамоў з работы, напала зграя бяздомных сабак. Ад шматлікіх укусаў 64­-гадовы мужчына загінуў.

Ва Ушацкае УП ЖКГ паступаюць шматлікія звароты, у якіх грамадзяне патрабуюць убраць з вуліц райцэнтра бадзяжных сабак. І сапраўды, гэтая з’ява нясе сур’ёзную небяспеку, асабліва зімой, калі светлавы дзень кароткі, а бяздомныя жывёлы збіваюцца ў стаі і блукаюць па вуліцах, парках, дварах у пошуках ежы. Часцей за ўсё ў такія паходы яны накіроўваюцца ў прыцемках, што не дае магчымасці людзям убачыць і абысці небяспечных “прахожых”. Залішне казаць, што бадзяжныя сабакі могуць напалохаць і нават пакусаць чалавека, да таго ж яны з’яўляюцца носьбітамі хвароб, агульных для людзей і жывёлы – напрыклад, шаленства, выпадкі захворвання якім былі зарэгістраваны нядаўна ў нашым раёне. У сувязі з вышэй сказаным 14-15 студзеня спецыялістамі прадпрыемства будзе праводзіцца адлоў бадзяжнай жывёлы ў гарпасёлку.

Гаспадарам сабак варта паклапаціцца, каб іх гадаванцы не заставаліся без нагляду і не “падарожнічалі” самастойна па населеным пункце. У чарговы раз нагадваем, што сабакі павінны быць зарэгістраваны ўладальнікамі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Рэгістрацыю дамашняй жывёлы ў г.п.Ушачы можна правесці ў лазнева-аздараўляльным комплексе (бясплатна). Для гэтага неабходна мець дакумент, які пацвярджае пароду жывёлы. У выпадку рэгістрацыі сабак патэнцыяльна небяспечных парод патрэбны таксама дакумент аб навучанні ўладальніка. Пры рэгістрацыі выдаецца спецыяльны жэтон, які можна замацаваць на ашыйніку: у выпадку, калі сабака падчас правядзення адлову трапіць у поле зроку нашых работнікаў, ён будзе перададзены гаспадару. Пры адсутнасці жэтона жывёла атрымлівае статус бадзяжнай і падлягае эўтаназіі.

Д.ШАСЦЯРЭНЬ, намеснік дырэктара УП ЖКГ па сацыяльных пытаннях.

Як абараніцца  пры нападзенні сабак

Убачыўшы на сваім шляху праяўляючых агрэсію сабак, паспрабуйце паказаць, што вы ім не пагражаеце, аднак і сябе ў крыўду не дасце.

1. Не варта спрабаваць бегчы – павярніцеся тварам да жывёлы і па магчымасці працягвайце свой рух, каб хутчэй пакінуць тэрыторыю, якую яны лічаць сваёй.

2. Самы вядомы спосаб прагнаць ад сябе бадзяжных сабак – нахіліцца і зрабіць выгляд, што нешта паднялі з зямлі і зараз кінеце, аднак гэта дапамагае, калі адлегласць да сабак не менш 5 метраў. Калі гэта іх не спыніла, паспрабуйце сапраўды кінуць у іх бок кавалкам зямлі, сняжком ці каменем, а вось палку ў рукі лепш не браць.

3. Калі жывёла падбегла бліжэй – можна крыкнуць нізкім голасам што-небудзь накшталт “Фу!” ці “Пайшла прэч!”, махнуць у яе бок сумкай, шапкай.

4. Лепш за ўсё спалохае жывёлу вялікі цэлафанавы пакет, які гучна шалясціць пры ўзмаху, пажадана, каб для аб’ёму ў ім што-небудзь ляжала. Да таго ж ім можна прыкрываць ногі, калі сабака падышла блізка і спрабуе ўкусіць.

5. Калі ў вас аказаўся пры сабе электрашокер – зрабіце разрад у паветра: жывёла пачне паніка­ваць, калі пачуе пах азону.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *