В райисполкоме

Общество

На мінулым тыдні адбылося чарговае пасяджэнне райвыканкама, якое праводзіў першы намеснік старшыні райвыканкама А.Я.Вайцянкоў, прымалі ўдзел намеснік міністра, начальнік папярэдняга дазнання Міністэрства ўнутраных спраў С.В.Гурэеў, намеснік начальніка, начальнік папярэдняга дазнання УУС аблвыканкама А.А.Бедункевіч, першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама У.А.Машэра, пракурор Ушацкага раёна В.С.Бабашынскі.
Першым разглядалася пытанне аб стане спраў па забеспячэнні грамадскага парадку і законнасці на тэрыторыі Ушацкага раёна, па якім выступілі начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама С.А.Алабін і намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская. Актыўна праходзіла абмеркаванне справаздач, у прыватнасці, прысутныя пыталіся, што робіцца ў раёне па зніжэнні злачынстваў на сямейна-бытавой глебе, дзе актыўна працуюць грамадскія фарміраванні, а дзе толькі на паперы, чаму па нашым раёне нізкі працэнт кампенсацыі ўрону пацярпелым па крымінальных справах.
Дэталёва разглядалася і пытанне аб выкананні прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Ушацкага раёна за першае паўгоддзе, асноўнымі дакладчыкамі былі намеснік старшыні райвыканкама В.В.Дзямешка, намеснік начальніка райсельгасхарча па эканоміцы В.Л.Хамёнак. Запрашаліся на сцэну кіраўнікі шэрагу прадпрыемстваў, дзе не дасягнута выкананне запланаваных паказчыкаў. У.А.Машэра ў кожнага выступаючага пытаўся, што робіцца, каб павысіць заработную плату і падкрэсліў, што менавіта ад выканання вытворчых паказчыкаў напрамую залежыць яе павышэнне і наадварот: эфектыўнасць працы, аддача – ад памеру заробкаў.
Начальнік упраўлення па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва В.С.Гугіна азнаёміла прысутных з выкананнем прадпрыемствамі даведзеных заданняў па росце заработнай платы. Начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя І.М.Падгол прапанаваў мерапрыемствы па абмежаванні распаўсюджвання па тэрыторыі раёна баршчэўніка Сасноўскага.
Падрабязней з гэтымі актуальнымі пытаннямі газета азнаёміць чытачоў пазней.
В.КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *