Как «выписать» дрова и положена ли льгота тем, у кого есть природный газ? На актуальные вопросы читателей отвечает директор Ушачского филиала «Витебскоблтоп»

Зваротная сувязь

“Я ведаю, якое пытанне нам зададуць, – яшчэ напярэдадні “прамой лініі” прадказаў дырэктар Ушацкага філіяла “Віцебскпаліўзабеспячэння” Рыгор Мікалаевіч Голуб. – Якія варыянты можам прапанаваць для тых кліентаў, хто жыве на левым баку ракі Ушачы”. Паколькі рух транспарту з грузам праз мост забаронены, то жыхарам Піянерскай ці Кастрычніцкай дровы абыходзяцца даражэй, чым для прыватнікаў, напрыклад, з Камсамольскай. І таму ў рэдакцыю Рыгор Мікалаевіч прыйшоў з прэйскурантам цэн на ўсе выпадкі жыцця. А паколькі зараз самы час паклапаціцца пра нарыхтоўку дроў на наступны ацяпляльны сезон, то мы абмеркавалі з новым дырэктарам прадпрыемства ўсе нюансы аказання паслуг.

– Што ж адказваеце тым, хто пражывае “за мостам”?

– Паколькі толькі за дастаўку праз Гуту кліент плаціць больш трыццаці рублёў, то жыхарам левабярэжнага боку, як і вёсак Цялічына, Строкты, Двор Пліна, выгадней звярнуцца непасрэдна да ляснічага Плінскага лясніцтва Аляксандра Станіслававіча Баратынскага (тэлефон 5-43-81 з 8 да 9 гадзін). Дровы там, канечне, будуць двух- або чатырохметровыя, але парэзаць мы зможам непасрэдна ў вашым двары, калі закажаце паслугу: 8,9 рубля за кубаметр. Ёсць яшчэ адна асаблівасць выпіскі праз лясніцтвы: адгрузка па 7 кубаметраў, а паколькі па датацыйным кошце адпускаецца толькі 4,9, то за 2,1 вам давядзецца заплаціць па сабекошце і ў выніку 7 кубоў абыдзецца прыкладна ў 130 рублёў (нязначнае разыходжанне ў цане ў залежнасці ад пароды дрэў). Таксама праз бліжэйшыя лясніцтвы могуць выпісваць дровы і ўсе астатнія жыхары раёна.

– Ці адпускаюцца па льготным кошце дровы для тых, у каго падведзены газ?

– Так, пры ўмове, што ў іх дамах захаваліся печкі.

Як і раней вяскоўцам не трэба ехаць дзеля выпіскі ў вашу арганізацыю?

– Дастаткова толькі патэлефанаваць, а аплаціць непасрэдна пры дастаўцы, ну а нашы спецыялісты пры заяўцы скажуць суму. Нагадаю нумары: 5-75-93, 5-70-93 ці (8-029) 870-80-27 (МТС).

– А калі кліент акажацца незадаволены якасцю тавару?

– Гарантую, што такога не будзе, паколькі самую пільную ўвагу надаём якасці аказання паслуг, а менавіта захаванню стандартаў пры распілоўцы, непасрэдна адбору дроў пры пастаўцы. Гэта нам могуць прывезці трухлявае дрэва, у агульнай масе не заўважыш. Аднак да жыхароў такое не дойдзе. Нядаўна прыйшла пастаянная кліентка, якой крыху не хапіла дроў на сезон. Яна звычайна самастойна адбірае. А тут наклала коўш і зазначыла, што можна і не клапаціцца: кожнае палена адно пад адно. Дарэчы, у такіх выпадках, калі няма часу сушыць, выбіраем менавіта сухастой. Былі скаргі на тое, што многа смецця ў торфабрыкеце. Тлумачым, што смеццем лічыцца паліва меней 2 сантыметраў і па нормах дапускаецца наяўнасць “крошкі” да 7 працэнтаў ад выпісанай масы, прычым – 5,8 – заводская. Наогул нацэльваю ўсіх работнікаў арганізацыі ўяўляць сябе кліентам: ну што будзе рабіць з сукаватым 60-сантыметровым паленам адзінокая бабуля? І калі паўстаюць нейкія пытанні, абавязкова тэлефануйце: усе абгрунтаваныя заўвагі вырашаюцца на карысць заяўніка.

Вольга Караленка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *