У районной организации Белорусского профсоюза работников культуры, информации, спорта и туризма новый лидер

В общественных организациях

Раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму правяла нядаўна справаздачна-выбарную канферэнцыю. Гэта адна з самых шматколькасных ушацкіх прафсаюзных суполак: у яе складзе сем пярвічак – за апошні час дадаліся арганізацыі ДЮСШ і ФСК, у параўнанні з 2014 годам на 55 павялічылася і агульная колькасць членаў прафсаюза, якая зараз складае 231.
Як адзначыла старшыня арганізацыі Маргарыта Віктараўна Сазонава, гэтыя чатыры з лішкам гады былі напоўнены карыснымі і цікавымі справамі. Першачарговая ўвага надавалася пытанням удасканалення працоўна-дагаворных адносін, аховы працы, адстойвання правоў і стымулявання работнікаў, арганізацыі культурна-масавай і спартыўнай работы. Члены арганізацыі прымалі ўдзел у Рэспубліканскім прафсаюзным конкурсе творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі”, а С.Муша, Л.Мядзведзева і вакальны гурт “Раздолле” выйшлі ў фінал праекта. Ладзіліся адмысловыя мерапрыемствы па ўшанаванні заслужаных работнікаў – праведзены юбілейныя вечары М.А.Багдановіча, С.М.Тарасені, Л.Д.Шалыгі. Адметнай падзеяй з’явілася ўзнагароджанне кіраўніка народнага калектыву “Матырынская спадчына” А.І.Рудзёнак Ганаровым знакам Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму за прапаганду народнай творчасці Беларусі. Запамінальным мерапрыемствам стала спартакіяда членаў прафсаюза, што ладзілася летась на базе спарткомплексу.
Старшыня рэвізійнай камісіі А.Пілімон расказала пра бюджэт арганізацыі, сродкі якога накіроўваліся ў асноўным на матэрыяльную дапамогу работнікам, культурна-масавыя і спартыўна-аздараўляльныя мерапрыемствы. М.Сазонава ўручыла сваім самым актыўным памочнікам В.Літвін, А.Войсет, Г.Івановай, В.Валодчанка падаруначныя сертыфікаты.
Удзельнікі канферэнцыі прызналі работу райкама здавальняючай і абралі прэзідыум, рэвізійную камісію, дэлегатаў на раённую і абласную канферэнцыі, а таксама свайго новага прафсаюзнага лідара – ім стала загадчык аддзела метадычнай работы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Марына Валер’еўна Дрозд. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В.Котаў выказаў шчырую падзяку былому кіраўніку арганізацыі Маргарыце Віктараўне Сазонавай за актыўную і плённую працу, а новаму старшыні пажадаў поспехаў на гэтым адказным полі дзейнасці.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *