Небезопасное соседство. Как справиться с ядовитыми насекомыми?

Cлужба-101 Профилактика и безопасность

У 2018 годзе падраздзяленні Ушацкага РАНС здзейснілі 16 выездаў на ліквідацыю гнёздаў шэршняў, у 2017 – 22. Гэтыя насякомыя ўяўляюць небяспеку для людзей, паколькі пры ўкусе ў рану трапляе да 2 міліграмаў яду. Нават у дарослага чалавека часам развіваецца ацёк і наступае ўдушша з цяжкай алергіяй, што можа прывесці да лятальнага зыходу.

Таму перш за ўсё трэба быць вельмі ўважлівым у месцах магчымай прысутнасці шэршняў – гэта квітнеючая расліннасць і кусты, пашкоджаныя дрэвы з выцякаючым сокам, фрукты, ягады. Адпраўляючыся ў лес, абмяжуйце выкарыстанне парфуму і касметыкі. Будаўнічым матэрыялам для гнязда шэршняў з’яўляюцца старыя і трухлявыя пні, дрэвы. Калі такога паблізу дома шмат, то варта перыядычна правяраць гарышчы і іншыя цяжкадаступныя месцы.
Пазбавіцца ад гняздоўя шэршняў можна самастойна. Прывядзём найбольш бяспечны і даступны метад: неабходна ўзяць пластыкавую бутэльку (аб’ёмам 1,5 ці 2 літры) з абрэзаным верхам, які кладзём зверху па прынцыпе чарнільніцы-невылівайкі. Пастку фарбуем у жоўты колер, наліваем любы салодкі раствор ці проста мыльную ваду, каб яна не даставала да краю на 3-4 сантыметры, на сярэдзіне яе мацуем пластыкавы цыліндр з прынадай з печані, рыбы і вешаем ля гнязда ці ў месцах, якія часта наведваюць насякомымыя. Эфектыўнымі з’яўляюцца і атручаныя хімікатамі прынады. Яшчэ адзін метад – змазаць выхад з гнязда сумессю цукровага сіропу (мёду) і атруты. Гняздо звычайна гіне на працягу 3-5 сутак.

Пры самастойным знішчэнні насякомых папярэдне абавязкова закрывайце ўсе ўчасткі цела шчыльнай тканінай. Калі вас усё ж уджалілі насякомыя, апрацуйце месца ўкусу сумессю нашатырнага спірту з вадой, слабым растворам марганцоўкі або спіртам, гарэлкай, прыкладзіце халодны прадмет, пры з’яўленні ацёку прыміце антыгістамінныя прэпараты: дымедрол, тавегіл, супрасцін, дыпразін, фенкарол, ціпрагептадзін ці дыазалін. Для пажылых людзей і дзяцей лепш прымяняць апошні. Пры з’яўленні тэмпературы выпіць жарапаніжаючыя, піць многа вадкасці. Калі ж ацёк павялічваецца, трэба тэрмінова звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

Д.ЛЁЛЯ, намеснік начальніка Ушацкага раённага аддзела  па надзвычайных сітуацыях.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *