Выборы в Совет Республики и Палату представителей Национального собрания Республики Беларусь 7-го созыва

Общество

Сообщение об образовании избирательных округов


Каляндарны план

Цэнтрвыбаркам размясціў на сваім сайце два каляндарныя планы – па выбарах у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Гэтыя дакументы былі зацверджаны на пасяджэнні ЦВК. Згодна з планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў, тэрмін вылучэння ў склад акруговых выбарчых камісій – не пазней за 30 жніўня. Прапаноўваць сваіх прадстаўнікоў могуць палітычныя партыі і іншыя рэспубліканскія грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы, грамадзяне. Участкі для галасавання на парламенцкіх выбарах у Беларусі павінны быць утвораны не пазней за 15 верасня, а ўчастковыя выбарчыя камісіі – не пазней за 2 кастрычніка. У іх палітычныя партыі і іншыя рэспубліканскія грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы, грамадзяне вылучаюць сваіх прадстаўнікоў па 29 верасня. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты пройдзе з 8 верасня па 7 кастрычніка ўключна. Рэгістрацыя намечана на 8-17 кастрычніка. Выбаршчыкам паведамяць аб часе і месцы правядзення выбараў не пазней за 6 лістапада. У гэтыя ж тэрміны ім павінны прадаставіць інфармацыю аб кандыдатах у дэпутаты, якія балаціруюцца па іх акрузе. Прагаласаваць датэрмінова можна будзе з 12 па 16 лістапада. На наступны дзень, 17 лістапада, пройдзе асноўнае галасаванне. Паведамленні аб выніках выбараў па кожнай акрузе будуць накіраваны ў друк не пазней як на пяты дзень пасля асноўнага галасавання, гэта значыць да 22 лістапада. Спіс дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў будзе абнародаваны не пазней як у трохдзённы тэрмін з дня ўстанаўлення вынікаў выбараў.

Што датычыцца выбараў у Савет Рэспублікі, то, згодна з каляндарным планам, вылучэнне кандыдатаў у члены верхняй палаты парламента пройдзе з 9 верасня па 8 кастрычніка. Тэрміны рэгістрацыі – з 9 па 13 кастрычніка. Выбары намечаны на 7 лістапада, іх вынікі будуць устаноўлены не пазней за 22 лістапада.

Об определении мест, запрещённых для проведения пикетирования с целью сбора подписей избирателей по выдвижению кандидатов в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва
Об образовании участков для голосования по выборам депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва
Об определении мест на территории участков для голосования, наиболее посещаемых гражданами, для размещения агитационных печатных материалов
Об определении помещений для проведения встреч кандидатов в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва, их доверенных лиц с избирателями, а также для предвыборных собраний, организуемых избирателями
Об определении мест для проведения массовых мероприятий (собраний вне помещений, митингов, пикетирования), организуемых кандидатами в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва, их доверенными лицами
Об образовании участковых избирательных комиссий по выборам депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва

Запрашэнне замежных наглядальнікаў

“Мы накіравалі запрашэнні ўсім партнёрам, хто ажыццяўляе назіранне за выбарамі, парламент таксама па сваёй лініі парламенцкім структурам, што сведчыць аб адкрытасці беларускага боку”, – сказаў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. У бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе працаваць ацэначная місія БДІПЧ АБСЕ, якая вывучыць перадвыбарную сітуацыю, удакладніць колькасць акруг, магчымую колькасць наглядальнікаў (кароткатэрміновых і доўгатэрміновых), якая спатрэбіцца для правядзення назірання за выбарамі. “Далей будзе прымацца адпаведнае рашэнне. Гэта традыцыйная практыка. Відаць, пэўную групу, можа, пару дзясяткаў, БДІПЧ накіруе загадзя – прыкладна за месяц. А непасрэдна за некалькі дзён перад выбарамі прыедзе асноўная група – кароткатэрміновыя наглядальнікі. Звычайна некалькі соцень – амаль 300-400 чалавек. Мы ніколі не абмяжоўвалі і не збіраемся абмяжоўваць гэту колькасць”, – падкрэсліў міністр. Ён удакладніў, што акрамя БДІПЧ АБСЕ запрашэнні ў тым ліку накіраваны па лініях ШАС і СНД, міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. Акрамя таго, заўсёды даволі вялікая колькасць замежных грамадзян выказвае жаданне выступаць у якасці індывідуальных наглядальнікаў. “Таксама будзем разглядаць ва ўстаноўленым парадку. У нас ёсць адпаведнае заканадаўства наконт гэтага, – адзначыў Уладзімір Макей. – Ёсць шэраг жадаючых, якія не маюць ніякіх адносін да назірання за выбарамі і выкарыстоўваюць гэта ў палітычных мэтах. Нейкія там самаствораныя структуры… Мы будзем рабіць усё ў адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, грунтуючыся строга на яго палажэннях і ва ўзаемадзеянні з Цэнтральнай выбарчай камісіяй, нашым парламентам”. Гаворачы аб магчымай агульнай колькасці міжнародных наглядальнікаў, якія могуць прыехаць на маючыя адбыцца парламенцкія выбары, міністр адзначыў, што гэта залежыць ад шэрага фактараў. “Ад таго, якія выбарчыя кампаніі праходзяць у іншых краінах, якія магчымасці, патэнцыялы таго ж БДІПЧ або штаб-кватэры СНД па накіраванні наглядальнікаў”, – сказаў ён.

***

1 верасня 2019 года адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, на якім было разгледжана пытанне аб утварэнні Віцебскай абласной, акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

У склад акруговай выбарчай камісіі Докшыцкай выбарчай акругі № 22 увайшло 11 членаў. Ушацкі раён прадстаўляюць Анатоль Іванавіч КОЦУР і Ірына Васільеў­на ШЧУКІНА, якія вылучаны адпаведна ад грамадзян шляхам падачы заяў і ад Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Учора, 3 верасня, адбыўся першы арганізацыйны сход прыгаданай акруговай выбарчай камісіі, на якім старшынёй абрана Наталія Сцяпанаўна ЖДАНОВІЧ, намеснікам старшыні – Юлія Аляксандраўна ЯЦКО, сакратаром – Аксана Іванаўна ПІНЧУК.

Усе члены акруговай камісіі азнаёмлены са сваімі правамі і абавязкамі і з 3 верасня камісія прыступіла да работы. Месца яе знаходжання: 211722, г.Докшыцы, вул.Ленінская, д.31, 1-ы паверх, малая зала пасяджэнняў. Тэлефон: (8-02157) 2-19-98.

Рэжым работы камісіі:

у рабочыя дні – з 10 да 19 гадзін (перапынак з 14 да 15 гадзін);

у суботу – з 10 да 14 гадзін.

Вылучэнне кандыдатаў

у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання пачалося ў краіне. Нагадаем, што прэтэндаваць на месца ў парламенце можа чалавек, які пастаянна пражывае ў Беларусі, дасягнуў 21-гадовага ўзросту, не мае судзімасцей.

Вылучацца кандыдат ў дэпутаты можа трыма спосабамі: шляхам збору подпісаў, ад палітычнай партыі і ад працоўнага калектыву.

У першым выпадку на тэрыторыі сваёй акругі неабходна сабраць не менш тысячы подпісаў. Займаецца гэтым ініцыятыўная група, у складзе якой павінна быць не менш 10 чалавек. Рэгіструюць іх у акруговых выбарчых камісіях. Групы, дарэчы, ужо сфарміраваны і прыступілі да работы.

Палітычныя партыі, якіх у нашай краіне зарэгістравана 15, маюць права на сваіх з’ездах вылучыць кандыдатаў па ўсіх 110 акругах краіны. Працоўныя калектывы, у штаце якіх не менш 300 чалавек, могуць вылучыць аднаго кандыдата па акрузе, дзе знаходзіцца прадпрыемства.

З пачатку гэтага тыдня стартавала таксама і вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. Права рабіць гэта маюць прэзідыумы мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведныя выканкамы, а ў сталіцы – прэзідыум Мінгарсавета і Мінгарвыканкам. Галасаванне па зарэгістраваных ЦВК прэтэндэнтах праходзіць на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў базавага ўзроўню і Мінгарсавета. Каб стаць абраннікам, трэба набраць больш паловы галасоў.

Рэгістрацыя кандыдатаў

У Віцебскай вобласці па 14 выбарчых акругах падалі дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 97 чалавек. На дадзеным этапе выбарчай кампаніі ў сярэднім на адзін дэпутацкі мандат ад Віцебскай вобласці прэтэндуе 7 чалавек – гэта больш, чым на ўсіх папярэдніх выбарах. Самая вострая барацьба намячаецца па Аршанска-Дняпроўскай акрузе №26, дзе кандыдатамі ў дэпутаты вылучаюцца 10 грамадзян.

Амаль 85% прэтэндэнтаў вырашылі вылучацца адным з трох магчымых спосабаў. У прыватнасці, здалі подпісы ў падтрымку сваёй кандыдатуры 14 ініцыятыўных груп, палітычныя партыі дэлегуюць у парламент па акругах у Віцебскай вобласці 55 актывістаў. Акрамя таго, 15 прэтэндэнтаў скарысталіся падвойным спосабам вылучэння: ад грамадзян шляхам збору подпісаў і працоўнымі калектывамі (14 чалавек), ад грамадзян і палітычных партый (1). На дэпутацкія мандаты ад Віцебскай вобласці прэтэндуюць прадстаўнікі 8 партыйных арганізацый. У цяперашняй кампаніі актыўна ўдзельнічаюць жанчыны – 19 чалавек, удзельная вага моладзі – крыху больш за 4%. На новы тэрмін маюць намер балаціравацца 3 дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Акруговыя камісіі прыступілі да праверкі камплектаў дакументаў і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты, якая павінна завяршыцца да 17 кастрычніка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *