Согреться и не сгореть. Спасатели напоминают о правилах безопасности при эксплуатации печей и обогревателей

Cлужба-101 Профилактика и безопасность

Наперадзе месяцы халоднай восені і зімы, калі без абагравання жылля не абысціся. Менавіта ў гэты перыяд павялічваецца колькасць пажараў, якія забіраюць жыцці дарослых, дзяцей і нават цэлых сем’яў. На што звярнуць увагу, каб цяпло хатняга ачага было бяспечным, нам расказаў старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі Ушацкага РАНС Сяргей Паўлавіч Пацэйка.

Да наступлення халадоў у першую чаргу трэба прачысціць комін. Назапашаная ў ім сажа не толькі пагаршае цягу, але і можа стаць прычынай узгарання. Гэтую працэдуру рабіце не радзей аднаго разу ў два месяцы. Неабходна праверыць і наяўнасць шчылін, заладзіць іх, пабяліць вапнавым растворам. Апошняе робіцца для таго, каб на белым фоне можна было своечасова заўважыць расколіны, бо нават самая маленькая іскра можа прывесці да пажару. На драўлянай падлозе перад топкай трэба прыбіць металічны ліст памерам не менш як 50 на 70 см. Тапіць печ рэкамендуецца два-тры разы ў дзень, але не больш чым па паўтары гадзіны. Некаторыя гаспадары для таго, каб сырыя дровы загарэліся хутчэй, падліваюць у печ бензін, газу і іншыя гаручыя вадкасці. Гэта таксама можа прывесці да пажару. Попел, вугаль варта выдаляць у спецыяльна адведзеныя для гэтага месцы, але не бліжэй за 15 метраў ад пабудоў.

Пры любых відах гарэння, карыстаецеся вы печамі або газавымі калонкамі, утвараецца ўгарны газ. Ён не мае колеру, паху, пры першых прыкметах атручвання чалавек пачынае адчуваць галаўны боль і ўдушша. Калі канцэнтрацыя газу ў паветры больш за 1,2% – чалавек памірае за некалькі секунд. Спыняць топку печы трэба не пазней, чым за дзве гадзіны да сну. Спячы чалавек не адчуе, калі ў памяшканні запахла дымам, і шанцаў застацца ў жывых практычна не застаецца.

Не толькі печамі, а і абагравальнікамі саграваюцца грамадзяне. Сучасныя мадэлі досыць бяспечныя пры ўмове іх правільнай эксплуатацыі. Але перад тым як карыстацца прыборам, лепш прачытаць інструкцыю. Не забывайцеся, што калі ў адну разетку падключыць адразу камп’ютар, абагравальнік, пыласос, то нагрузка можа стаць непасільнай для сеткі. Асабліва гэта тычыцца дамоў са старой электраправодкай. Калі пры ўключэнні электрапрыбора асвятленне становіцца крыху слабей, гэта дакладная прыкмета таго, што сетка перагружана. Абагравальнікі забаронена выкарыстоўваць у памяшканні, дзе знаходзяцца лакафарбавыя матэрыялы, растваральнікі і іншыя лёгкаўзгаральныя вадкасці. Прыбор неабходна ставіць на бяспечнай адлегласці ад фіранак і мэблі. Яго нельга пакідаць уключаным без нагляду на ноч, сушыць на ім рэчы.

* * *

У сувязі з хуткім пачаткам ацяпляльнага сезона выратавальнікі ўжо праводзяць прафілактычную работу сярод насельніцтва. Напрыклад, на мінулым тыдні на тэрыторыі Глыбачанскага сельсавета прайшлі сельскія сходы і рэйды, падчас якіх у першую чаргу ўдзялялася ўвага стану пячнога ацяплення, электраправодкі, наяўнасці і спраўнасці аўтаномных апавяшчальнікаў.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *