12 октября в Ушачах пройдёт осенняя ярмарка

Общество

12 кастрычніка, на цэнтральнай плошчы г.п.Ушачы з 9 да 13 гадзін пройдзе традыцыйны восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш. Сельгаспрадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі прапануюць пакупнікам фуражнае зерне, бульбу, садавіна-агароднінную прадукцыю, мяса, саджанцы, камбікармы, арганічныя ўгнаенні, маладняк буйной рагатай жывёлы. Як заўсёды, шырокі асартымент тавараў, у тым ліку і нехарчовай групы, прадставіць Ушацкае райспажыўтаварыства, лясгас будзе гандляваць мёдам, саджанцамі хвойнікаў і іншай прадукцыяй, раён газазабеспячэння – грунтам. Таксама плануецца выстава-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, культурна-забаўляльная праграма, работа гандлёвых кропак індывідуальных прадпрымальнікаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *