Общественная организация «Ахова птушак Бацькаўшчыны» призывает белорусов присоединиться к акции «Птушкі ля кармушкі»

Экология

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” заклікае ўсіх неабыякавых да роднай фауны беларусаў далучыцца да акцыі “Птушкі ля кармушкі”. Узяць удзел у добрай справе проста: трэба змайстраваць і ўладкаваць у двары кармушку (калі вы гэтага яшчэ не зрабілі), а ў наступныя выхадныя, 18 ці 19 студзеня, на працягу адной гадзіны падлічыць віды і колькасць птушак, што прыляцяць да вас на абед. Пра свае падлікі варта паведаміць у арганізацыю: зрабіць гэта можна, запоўніўшы спецыяльную форму на яе сайце ці даслаўшы паведамленне ў сацыяльных сетках. Арганізатары таксама прапануюць змясціць фотаздымкі кармушкі ў сацсетках з хэштэгам #птушкілякармушкі і загрузіць іх у спецыяльны альбом “ВКонтакте” – аўтараў самых цікавых здымкаў чакаюць сувеніры ад “Аховы птушак Бацькаўшчыны”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *