28 февраля пройдёт VIII съезд Федерации профсоюзов Беларуси

Общество

Адказным і насычаным быў прайшоўшы год для прафсаюзнага руху Беларусі: па ўсёй краіне на справаздачна-выбарных сходах і канферэнцыях падводзіліся вынікі зробленага за апошнія пяць год, акрэсліваліся планы на будучае. Кульмінацыяй жа кампаніі стане VIII З’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Плануецца, што ўдзел у форуме, які пройдзе 28 лютага, прыме Прэзідэнт краіны. У ліку 508 абраных на з’езд дэлегатаў ёсць і прадстаўніца Ушаччыны – старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў М.А.Шаўчэнка. Мы пацікавіліся ў Марыі Аляксееўны, чаго яна чакае ад маштабнага мерапрыемства.

– Напэўна, залішне казаць, наколькі ганаровая і разам з тым адказная для мяне гэта місія. Не сумняваюся, што З’езд стане важнай вяхой у развіцці прафсаюзнага руху. Мы вызначым мэты і асноўныя напрамкі работы, якія замацуем у праграме дзейнасці ФПБ на 2020-2025 гады. Праца над гэтым дакументам ужо ідзе, і хацелася б, каб у ім была адлюстравана актуальная для ўшачан праблематыка. Пра тое ж, што прафсаюзы з’яўляюцца аўтарытэтнай сілай, сведчыць факт, што з нашай ініцыятывай былі прыняты важныя змяненні ў заканадаўчых актах. Так, напрыклад, Федэрацыя прафсаюзаў стала адным з распрацоўшчыкаў законапраекта па ўдасканаленні Працоўнага кодэксу – унесены прапановы па змяненні больш 30 артыкулаў, якія накіраваны на паляпшэнне становішча працоўных. Значная работа праведзена ў прававой сферы і ў галіне аховы працы. Разам з тым, нявырашаных пытанняў яшчэ вельмі шмат, і ў наступныя пяць год мы будзем намагацца яшчэ больш плённа адстойваць інтарэсы людзей працы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *