Хор народного клуба «Ветеран» принял участие в отборочном туре фестиваля «Не стареют душой ветераны»

Общество

Вакальная група народнага клуба “Ветэран” заняла другое месца ў абласным адборачным туры рэспубліканскага фестывалю “Не старэюць душой ветэраны”, удзел у якім прымалі любыя творчыя ветэранскія калектывы. На гэты раз актыўнасць была настолькі высокай, што конкурс працягваўся больш 6 гадзін. “Аднак мы не толькі не стаміліся, а і выдатна адпачылі”, – расказвае кіраўнік хору Іна Сяргееўна КЛІМАВА.

– Мы заўсёды едзем з задавальненнем, бо любім спяваць. Едзем не за ўзнагародамі, а на сустрэчу даўніх сяброў. Яно так і адбываецца, паколькі самі нямала гастралюем і запрашаем гасцей, то ведаем практычна ўсе творчыя ветэранскія калектывы. І з прадстаўнікамі Лепеля, Глыбокага, Полацка мы абмяркоўвалі выступленні калег, за якімі ўважліва сачылі, вельмі моцнай была і падтрымка. Сёлета адбор праходзіў па намінацыях хор, вакальная група, чытальнік, дуэт, мы ж прымалі ўдзел у трох апошніх, а вось хор не выстаўлялі, бо ў мінулы раз былі пераможцамі.

Рэпертуар у нас вялікі – выбіралі з гатовага, а паколькі тэматыка конкурсу прысвячалася Году малой радзімы і 75-годдзю Вялікай Перамогі, то выступленне вакальнай групы з “Вальсам франтавых сябровак” мы аздобілі вершамі Юліі Друнінай і Галіны Варатынскай. Дуэт Валянціны і Леаніда Лукашонкаў  выбраў песню “Я ў печы не паліла”, прычым наш, ушацкі варыянт, і калі мы выступаем з ім перад вясковай публікай, людзі падпяваюць, бо добра ведаюць словы. Самым складаным аказалася ўгаварыць саліраваць Леаніда Сяргеевіча, аднак выступіў сямейны дуэт удала. А Ніна Васільеўна Заруба вельмі эмацыянальна падала твор Ніла Гілевіча “Кузьма”. Яна трапны чытальнік, умее пераўвасабляцца, мяняць галасы.

Навіной сёлетняга фестывалю стала віншаванне равеснікаў Вялікай Перамогі. У нашым калектыве яго атрымаў Л.С.Лукашонак, якому ў жніўні споўніцца 75 год.

Вярталіся з Верхнядзвінска са спазненнем, аднак натхнёныя, і, канечне, дарогай спявалі. Дарэчы, месца правядзення адборачнага туру заўсёды мяняецца, такім чынам пазнаёміліся з рознымі райцэнтрамі роднай Віцебшчыны.

Падрыхтавала Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *