Переоформить автомобиль лучше через МРЭО

Калейдоскоп

Падчас “прамой лініі”, якую праводзіла загадчык натарыяльнай канторы Жанна Леанідаўна КАВАЛЕНКА, паступіла два тэлефанаванні.

Жыхарка гарпасёлка пыталася, ці можна даведацца, пакінута завяшчанне на дом або не і каму ён будзе належыць, калі не зарэгістраваны і не засталося гаспадароў, а таксама іх дзяцей.

– Па-першае, інфармацыю аб тым, пакінута завяшчанне або не, натарыус можа паведаміць толькі блізкім родным: дзецям, бацькам, мужу ці жонцы, унукам, дзеду, бабцы, родным сёстрам і братам. Калі дом знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Ушачы і не зарэгістраваны, то правы на яго можна даказаць толькі праз суд.

Некалькі год таму выдадзена даверанасць на права карыстання, валодання, распараджэння аўтамабілем – фактычна гэта была здзелка куплі-продажу. Уладальнік машыны памёр, як зараз перааформіць на сябе аўто?

– Сітуацыя, у якую вы трапілі, зайздроснай не назавеш. Бо па законе даверанасць губляе сілу з моманту смерці тых, хто яе выдаў ці каму выдадзена, па заканчэнні тэрміну дзеяння даверанасці, а таксама ў выпадку прызнання рашэннем суда грамадзяніна памерлым, недзеяздольным, абмежавана дзеяздольным ці аб’яўленым адсутным без вестак. Гэта азначае, што вы ўжо не можаце распараджацца аўтамабілем і залежыце ад волі спадчыннікаў, да якіх вам і трэба звяртацца. Ім жа ў сваю чаргу трэба аформіць права на спадчыну (у тым ліку і на аўтамабіль), а потым распарадзіцца па сваёй волі.

Падобныя звароты, на жаль, не адзінкавыя, таму гэты прыклад будзе павучальным для многіх нашых жыхароў. Не трэба афармляць фактычны продаж аўтамабіля выдачай даверанасці. Можа адбыцца сітуацыя, якая апісана вышэй, а спадчыннікаў вы не пераканаеце, што плацілі за аўтамабіль. Акрамя таго ўладальнік аўтамабіля ў любую хвіліну можа адмяніць выдадзеную даверанасць. Яшчэ адзін мінус – нават калі вы можаце распараджацца аўтамабілем, прадаць яго сабе, а значыць і перааформіць на сябе машыну вы таксама не можаце.

Намнога прасцей і мэтазгодней перааформіць аўтамабіль адразу праз МРЭА (міжраённае рэгістрацыйнае экзаменацыйнае аддзяленне) ДАІ, тым больш што на сённяшні час гэта яшчэ і танней.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *