В Ушачах во время движения загорелся автомобиль

Происшествия

У сераду днём у гарпасёлку падчас руху па вуліцы Савецкай каля будынка “Беларусбанка” загарэўся аўтамабіль Audi-80. Самастойна патушыць узгаранне ўладальніку машыны не ўдалося, не выручылі і вогнетушыцелі іншых аўтаўладальнікаў, якія спыняліся дапамагчы. Прыбыўшыя да месца здарэння выратавальнікі за некалькі хвілін ліквідавалі ўзгаранне. У аўто істотна пашкоджаны маторны адсек. “Хацелася б звярнуць увагу аўтамабілістаў, што літровыя прыборы, якія часта купляюць вадзіцелі, дрэнныя памочнікі ў тушэнні пажару, лепш набыць 4-5-літровыя парашковыя ці вуглекіслотныя, – адзначае начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях І.В.Кошкін. Ну і, канечне, трэба пільна сачыць за тэхнічным станам аўто, асабліва старых – 80-90-х гадоў выпуску. Менавіта яны часцей прыпадносяць такія непрыемныя “сюрпрызы”. Зрэшты, за апошні тыдзень выратавальнікі вобласці ўжо двойчы выязджалі на тушэнне аўтамабіляў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *