Год…тыквы

Общество

Рэкордныя ўраджаі для многіх ушачан – з’ява звыклая. Кожны год да нас у рэдакцыю паступаюць звесткі аб гігантах, якія выраслі на агародах. Сёлета, напрыклад, выдаўся “гарбузовы” год.

Вось і ветэран вайны і працы Васіль Сцяпанавіч Дук задаволены ўраджаем. Хоць і цяжка, калі табе мінула 90 гадоў, працаваць на агародзе, але Васіль Сцяпанавіч падтрымлівае сябе ў форме, вядзе актыўнае жыццё. Таму, паглядзіце, якое задавальненне атрымаў ён увосень. А гарбузы выраслі на самой справе выдатныя.

Але, пэўна, рэкорд пастаўлены на агародзе Аксаны Васільеўны Арцямёнак. Гэты гарбуз паслужыў нават домікам для малых дзетак – зрэзалі “шапку”, вычысцілі знутры, і там сапраўды мог памясціцца малы. Гарбузу яшчэ б можна было расці, але несвоечасова адваліўся ад сцябла, а што б было, каб яшчэ падрос?.. Каб уявіць яго велічыню, побач сфатаграфаваны сын Аксаны Васільеўны. Уражвае.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *