С 31 мая по 1 июля в Витебской области действует запрет на ловлю сома обыкновенного

Калейдоскоп

З 31 мая па 1 ліпеня ў Віцебскай вобласці ў перыяд нерасту сома звычайнага дзейнічае забарона на яго лоўлю. У выпадку ненаўмыснай здабычы гэтую рыбу неабходна адпусціць. За незаконную лоўлю прадугледжана накладанне штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь. магчыма і канфіскацыя рыбалоўных прылад. Акрамя таго, парушальніку давядзецца кампенсаваць нанесены прыродзе урон – 12 базавых велічынь за кожную рыбіну, калі шкода складзе 100 і больш базавых велічынь, можа быць распачата крымінальная справа.

Нагадаем, што ў Віцебскай вобласці да 8 чэрвеня дзейнічае забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы, за выключэннем аматарскага рыбалоўства, што ажыццяўляецца адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным штучнай прынадай, з адным адзінарным, або падвойным, або патройным кручком у светлы час сутак з берага.

А.ЗІНОВІК, старшы дзяржінспектар Полацкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *