Территория Ушачского района газоснабжения всегда выглядит идеально!

Калейдоскоп

Вытворчую тэрыторыю Ушацкага раёна газазабеспячэння па праве можна назваць эталоннай, праехаць ці прайсці міма, не звярнуўшы ўвагу на ідэальны малюнак, проста немагчыма. Кожны год газавікі ўдзяляюць вялікую ўвагу добраўпарадкаванню, і сёлетні, канечне, не стаў выключэннем.

Сотні высаджаных кветак ужо стварылі шматлікія кампазіцыі, вертыкальныя клумбы. Арганічна ўпісаліся ў “інтэр’ер” арыгінальныя вазоны, радуюць вока дагледжаныя туі, зялёны слонік, альтанка, масткі і чысціня. Да навядзення парадку ў гэтай арганізацыі мае дачыненне кожны без выключэння работнік, пры гэтым яны паспяваюць бездакорна выконваць свае асноўныя прафесійныя абавязкі.

Кожны год сярод структурных падрадзяленняў УП “Віцебскаблгаз” у некалькі этапаў праводзіцца агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторый вытворчых баз. Падчас правядзення першага этапу спецыяльная камісія звяртае пільную ўвагу на ахову працы, вытворчую санітарыю, абсталяванне бытавых памяшканняў і, канечне, на эстэтычны бок прылеглай тэрыторыі. На другім – ацэньваюцца старанні па добраўпарадкаванні на працягу ўсяго летняга сезону, а у рамках 3-га этапу арыгінальнае ўпрыгожванне будынкаў перад Новым годам.

Так, у маі былі падведзены вынікі першага этапу конкурсу і вызначаны пераможцы. Ушачане хоць і не трапілі ў тройку прызёраў, аднак старанні нашых газавікоў таксама не засталіся непрыкмечанымі і Ушацкі раён газазабеспячэння быў адзначаны заахвочвальным месцам.

Работнікі прадпрыемства трымаюць марку і наводзяць парадак не толькі для конкурсу, а і для сябе, усіх ушачан.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *