Традиционной осенней ярмарки в Ушачах не будет

Общество

“Калі сёлета ва Ушачах будуць восеньскія кірмашы?” – запытаўся жыхар вёскі Садкі Аляксандр Пасканенкаў. За адказам мы звярнуліся да намесніка старшыні райвыканкама ­В.Л.ХАМЁНАК.

– Восеньскія кірмашы, якія традыцыйна праходзяць у райцэнтры, сёлета арганізоўвацца не будуць, ва ўсялякім разе зараз, каб не спрыяць масаваму скапленню людзей і распаўсюджванню каранавірусу. Аднак гэта не азначае, што ўшачане застануцца без запатрабаванага тавару. Агародніна, садавіна, мяса, зерне, мінеральныя ўгнаенні, інвентар, саджанцы дрэў у асартыменце ёсць ў гандлёвых кропках і на рынку. Акрамя таго, калі каму з вяскоўцаў патрэбны гэты ці іншы тавар, то яго варта заказаць у бліжэйшым магазіне – ён будзе дастаўлены ў гандлёвую кропку або праз аўтакраму, якая абслугоўваю зону. Калі ж заказаў на сельгаспрадукцыю будзе многа, то філіял Ушацкі аблспажыўтаварыства выдзеліць асобную машыну для дастаўкі тавараў, магчыма, нават да дамоў вяскоўцаў.

Традыцыйна набыць зерне можна і ў сельгаспрадпрыемствах раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *