«Охрана» помнит своих ветеранов

Общество

Не забываць пра сваіх былых калег – такі прынцып дзейнічае ва Ушацкім аддзяленні Дэпартамента аховы. І стала ўжо добрай традыцыяй дапамагаць людзям старэйшага пакалення, падтрымліваць з імі сувязь, віншаваць са святамі.У пачатку кастрычніка калектывам была арганізавана і праведзена акцыя “Не забыты сваім калектывам”, прымеркаваная да Дня пажылых людзей. У яе рамках работнікі Дэпартамента аховы наведалі Васіля Макаравіча Федарэнку, дапамаглі навесці парадак на прысядзібным участку.

Гэты чалавек 14 гадоў адпрацаваў у ахове. Спачатку займаў пасаду брыгадзіра, а потым быў начальнікам участка вартавой аховы. Неаднаразова адзначаўся кіраўніцтвам Дэпартамента, заахвочваўся грашовымі прэміямі і каштоўнымі падарункамі. Карыстаецца павагай, заслужаным аўтарытэтам сярод былых калег, маладых супрацоўнікаў і сёння.

У дзень пажылых людзей сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ В.Юркевіч і начальнік аддзялення Дэпартамента аховы У.А.Чумакоў павіншавалі былога заслужанага работніка са святам, уручылі кветкі і падарунак (на здымку).

В.ПОЛАЗАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *