В кафе «Папараць-кветка» обновили ассортимент пиццы и даже готовы доставить блюдо на дом ушачанам!

Общество

Кафэ “Папараць-кветка” даўно славіцца сваімі смачнымі і недарагімі піцамі. Нядаўна іх асартымент абнавіўся і ўшачане могуць паспытаць навінкі. Па-ранейшаму “сабраць” гэтую страву можна і самому, выбраўшы інгрэдыенты па ўласным гусце. Да таго ж, цяпер ушацкія кааператары гатовы даставіць піцу прама на дом, аднак толькі жыхарам гарпасёлка. Заказаць яе можна штодня з 8 да 17 гадзін па нумары 5-17-23, пры гэтым кошт піцы не ўзрасце.

З нядаўняга часу ў меню кафэ з’явіўся і яшчэ адзін новы пункт – бульба-фры, не толькі ў “Папараць-кветцы”, а і “Кулінарыі”, іншых кропках на прылаўках – фрэш-догі.

– Зараз працуем над абнаўленнем “кандытаркі” і меню да навагодніх святаў. Дарэчы, ужо прымаюцца папярэднія заяўкі на правядзенне агеньчыкаў, – расказвае начальнік аддзела грамадскага харчавання Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства Т.А.Глінская. – Усе мерапрыемствы ў нашых кропках ладзяцца з выкананнем санітарна-эпідэмічных нормаў. Для тых жа, хто не мае магчымасці ці жадання ісці, напрыклад, у рэстаран або няма часу гатаваць стол у хатніх умовах, існуе таксама выдатная прапанова: купіць у “Кулінарыі” ежу навынас. Пры пакупцы (па папярэднім заказе) кулінарнай прадукцыі на суму ад 30 рублёў дзейнічае скідка ў 10 працэнтаў ад кошту. Гэтае сёлетняе новаўвядзенне прыйшлося даспадобы ўшачанам, пастаянна ёсць заказы на партыі клёцак, салаты, рыбу.

Па-ранейшаму кааператары прымаюць заяўкі ад насельніцтва і на прыгатаванне ўрачыстых і памінальных сталоў з выездам да заказчыка і абслугоўваннем ў зручных для іх месцах. Сёлета такой паслугай скарысталіся ўжо больш ста чалавек.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *