Из-за первого снега в Ушачском районе произошло три аварии

Происшествия

Першы снег, які выпаў на Ушаччыне 17 лістапада, стаў сур’ёзным выпрабаваннем для вадзіцеляў. Як нам паведамілі ў аддзяленні ДАІ райаддзела міліцыі, за суткі ў нас зарэгістравана тры дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх пашкоджаны аўтамабілі. На шчасце, людзі ў іх не пацярпелі.

Так, у 8 гадзін раніцы пры руху на аўтамабілі “ГАЗ-53” па вуліцы Ленінскай у райцэнтры (каля магазіна “Родны Кут”) вадзіцель 1993 года нараджэння не выбраў бяспечную хуткасць, у выніку чаго не справіўся з кіраваннем, выехаў на сустрэчную паласу, дзе сутыкнуўся з “ГАЗ-3302”. Праз гадзіну аварыя адбылася на 102-м кіламетры аўтадарогі “Сянно-Бешанковічы-Ушачы”, паблізу вёскі Ціханяты. 26-гадовы вадзіцель аўтамабіля “Фольксваген-Гольф” па такой жа “схеме” ўрэзаўся ў “Таёту-Пікнік”. У трэцім выпадку, зарэгістраваным у 10.35 на 5-м кіламетры дарогі “Ушачы-Вілейка” каля вёскі Наваселле, вадзіцель 1980 года нараджэння своечасова не ўбачыў на сваім шляху перашкоду, не прыняў неабходныя меры па зніжэнні хуткасці і аўтамабілем “Форд-Эскейп” урэзаўся ў прыпаркаваны на абочыне “ГАЗ”. Варта адзначыць: ва ўсіх гэтых аварыях машыны былі “пераабутыя” ў зімнія шыны, што засцерагло аўтаўладальнікаў ад сур’ёзных наступстваў.

– У любым выпадку трэба адэкватна ацэньваць умовы надвор’я. Захоўвайце бяспечную дыстанцыю і бакавы інтэрвал, не дапускайце рэзкіх манеўраў, тармажэнняў, не перавышайце хуткасны рэжым! – заклікае начальнік аддзялення ДАІ Ушацкага РАУС Мікалай Леанідавіч Гаўрылюк. – Быць максімальна сабранымі раю і пешаходам.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

Дарэчы

  • Згодна з Правіламі дарожнага руху (п.207-1) з 1 снежня па 1 сакавіка легкавыя і грузапасажырскія аўтамабілі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі, прычым, на ўсіх колах. Дапускаюцца з наступнымі маркіроўкамі: знакам у выглядзе горнай вяршыні з трыма пікамі і са сняжынкай унутры ці знакамі М+S, M&S, M. S., M S або All seasons. Пры гэтым рэшткавая вышыня малюнка пратэктара павінна быць не менш за 4 мм.
  • Адказнасць за невыкарыстанне зімовых шын цягне папярэджанне або накладанне штрафу да 0,5 базавай велічыні. Калі такі “абутак” ёсць, але са зношаным пратэктарам – папярэджанне ці штраф да 1 базавай, за паўторнае на працягу года ігнараванне патрабавання – ад 2 да 5 базавых.
  •  


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *