Выбирая стеклоомыватель, обратите внимание на отсутствие в нём метилового спирта!

Здравоохранение

З наступленнем халадоў галоўны клопат аўтамабілістаў – у падрыхтоўцы транспартнага сродку да зімы, набыцці незамярзаючай вадкасці для шкла. Пры выбары такой хіміі варта звярнуць асаблівую ўвагу на ўтрыманне, а дакладней адсутнасць метылавага спірту.

Метанол – атрута, якая дзейнічае найперш на нервовую і сасудзістую сістэмы чалавека. Удыханне пароў метанолу ці яго трапленне на скуру могуць выклікаць парушэнне зроку і галавакружэнне. Пры выкарыстанні шклоамывальнікаў на аснове метылавага спірту вадзіцель і пасажыры транспартнага сродку ўдыхаюць таксічныя лятучыя пары, якія трапляюць у салон праз сістэму вентыляцыі. У выніку з’яўляюцца галаўны боль, слабасць. Назапашваючыся ў арганізме, метанол можа праявіць сябе праз шмат гадоў.

Адказна аднясіцеся да выбару шклоамывальніка! Набывайце яго толькі ва ўстаноўленых месцах. Звяртайце ўвагу на спажывецкую тару, этыкетку – на іх павінны быць звесткі пра вытворцу з указаннем юрыдычнага адраса, назва прадукцыі, яе прызначэнне, састаў, адпаведнасць тэхнічным умовам, тэрміны прыдатнасці, меры засцярогі. Акрамя таго, у прадаўца павінны быць дакументы, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку прадукцыі: таварна-транспартная накладная, пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі на адпаведнасць адзіным санітарна-эпідэміялагічным патрабаванням. Азнаёміцца з імі спажывец мае права.

М.РЫБЧЫНСКАЯ, памочнік урача-гігіеніста Ушацкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Дарэчы

  • Нарматыў аб’ёмнай долі метылавага спірту ў шклоамывальнай вадкасці не павінен перавышаць 0,05 працэнта.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *