От пиротехники — не только радость! Не испортите себе новогодние праздники!

Профилактика и безопасность

Летась за зімовы перыяд петарды, феерверкі, хлапушкі азмрочылі свята каля сотні беларусаў, якія атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Нярэдка запуск гэтых навагодніх атрыбутаў прыводзіць і да ўзгаранняў. Каб пазбегнуць непрыемнасцей, выратавальнікі раяць купляць такі тавар толькі ў спецыялізаваных магазінах, дзе ёсць сертыфікат адпаведнасці правілам бяспекі. Звярніце ўвагу на тэрмін прыдатнасці вырабу. Інструкцыя па ўжыванні павінна быць напісана на рускай ці беларускай мовах. Праверце цэласнасць заводскай упакоўкі, не купляйце вырабы, якія маюць дэфекты: мятыя, вільготныя, з расколінамі і іншымі пашкоджаннямі корпуса. Захоўвайце піратэхнічныя вырабы як мага далей ад крыніц агню: паступова награваючыся, петарды могуць спрацаваць самаадвольна. Не варта трымаць іх і ў вільготных памяшканнях: калі гэтыя прылады спачатку адсырэюць, а потым падсохнуць, то ў лепшым выпадку феерверк не спрацуе, у горшым — стрэліць з затрымкай, прычым у самы нечаканы момант. Не трымайце петарды на кухні, а таксама побач з аэразолямі: лакамі для валасоў, дэзадарантамі. Адносна бяспечнае месца для захоўвання – зашклёны сухі балкон. Увогуле, піратэхніку лепш выкарыстоўваць на працягу некалькіх дзён пасля пакупкі. Забараняецца запускаць піратэхніку на дахах, лоджыях, тэрыторыях пажаранебяспечных аб’ектаў, каля высакавольтных ліній. Пры гэтым памятайце, што зарады падымаюцца на вышыню 10-павярховага дома і маюць разлёт да 20 метраў. Пры ветраным надвор’і ён павялічваецца і ракеты могуць трапіць на балконы, у вокны. Да адпрацаванага піратэхнічнага вырабу не набліжайцеся на працягу мінімум 5 хвілін пасля згасання.

Не дазваляйце дзецям выкарыстоўваць піратэхніку без нагляду старэйшых. Часта траўмы ад петард атрымліваюць падлеткі, а ў мінулыя гады ў ліку пацярпелых аказаліся нават дзеці 4-5 гадоў.

Вольга КАМАРКОВА.

Дарэчы

  • Гэтыя і іншыя навагоднія правілы бяспекі зараз нагадваюць ушацкія выратавальнікі ў рамках акцыі “Бяспечны Новы год!” у працоўных калектывах раёна, не абмінаюць увагай традыцыйна і дзіцячую аўдыторыю. Напрыклад, вялікадолецкія школьнікі (на здымку) засталіся ў захапленні ад тэматычнай квіз-гульні і атрымалі падарункі ад пажарнага Дзеда Мароза.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *