Меняйте газовую плиту своевременно!

Актуально Ваш вопрос - наш ответ Профилактика и безопасность

“У маёй газавай пліты заканчваецца тэрмін эксплуатацыі, але ж яна спраўна працуе. Прыбор усё роўна давядзецца мяняць?”

Адказаць на пытанне нашага чытача мы папрасілі галоўнага інжынера Ушацкага раёна газазабеспячэння ВУ “Полацкгаз” Аляксандра Віктаравіча Салаўёва.

– Так, згодна Правіл карыстання газам у быце, па заканчэнні пазначанага ў кіраўніцтве па эксплуатацыі нарматыўнага тэрміну выкарыстання газавай пліты спажывец газу абавязаны замяніць дадзенае абсталяванне. Але можна заключыць дагавор з газавай гаспадаркай на правядзенне дыягностыкі яго тэхнічнага стану для вызначэння магчымасці далейшай эксплуатацыі. Па выніках першай дыягностыкі тэрмін службы можа працягвацца на перыяд да 4-х гадоў, а паўторнай – да 3-х. У выпадку адсутнасці тэхнічнай магчымасці ліквідацыі няспраўнасцяў у гэты перыяд пліта падлягае замене. Гранічны перыяд далейшай эксплуатацыі пліт, якія выпрацавалі нарматыўны тэрмін, не павінен перавышаць 10 гадоў. Такім чынам, пліта з тэрмінам эксплуатацыі 12 гадоў можа служыць да 22-х гадоў пры ўмове атрымання станоўчых вынікаў праведзеных дыягностык. Рашэнне па тэрмінах эксплуатацыі прымаецца спецыялістамі асобна для кожнай пліты.
Адзначу, што падлягаюць адключэнню ад сістэмы газазабеспячэння прыборы, у якіх пры дыягностыцы тэхнічнага стану выяўлены няспраўнасці дэталяў, канструктыўна не падлягаючых замене (на старыя мадэлі вытворцы перастаюць вырабляць запчасткі), а таксама назіраецца карозія корпуса прыбора, дэфекты шкла духоўкі і няспраўнасць дзверцы духоўкі, прагары дна і сценак духоўкі, наяўнасць карозіі на гарэлках духоўкі, няўстойлівае полымя гарэлак, негерметычнасць дэталяў, неспрацоўка механізма устройства кантролю полымя.
Што да новых пліт, то непасрэдна ў райгазе можна набыць пліты айчыннай маркі “Гефест”. Нашы работнікі ў максімальна хуткі тэрмін дастаўляюць і ўстанаўліваюць абсталяванне. Калі ж вы набываеце пліту ў іншым месцы, то звярнуцца да спецыялістаў газавай гаспадаркі ўсё роўна прыйдзецца – нагадаю, што самастойная замена абсталявання забаронена.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *