В Ушачском районе началась вакцинация от коронавируса

Здравоохранение

Ва Ушацкім раёне пачалася вакцынацыя ад каранавіруса. 11 лютага ў цэнтральную райбальніцу паступіла 100 доз прэпарата “Спутнік V” расійскай вытворчасці, а ўжо ўчора прышчэпку атрымалі многія медработнікі. Акрамя адзначанай катэгорыі на першым этапе правакцынаваны будуць таксама прадстаўнікі сацслужбы, якія працуюць ва ўстановах з кругласутачным знаходжаннем грамадзян.

Як адзначыла намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва ЦРБ Н.В.Дрозд, крыху пазней – з завозам новых доз вакцыны – зрабіць прышчэпку змогуць усе жадаючыя. Запісацца можна ўжо зараз у рэгістратуры паліклінікі (тэлефон 5-21-57), ва ўчастковых тэрапеўтаў, а таксама ў мясцовых бальніцах сястрынскага догляду і фельчарска-акушэрскіх пунктах.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *