В Ушачах Дню единения народов Беларуси и России был посвящён праздничный концерт

Общество

Святочным канцэртам быў адзначаны ва Ушачах Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

Як падкрэсліў у прывітальным слове старшыня райвыканкама У.Г.Аўдошка, ва ўмацаванні сяброўства і стратэгічнага партнёрства зацікаўлены абедзьве нашы дзяржавы. Рускія і беларусы звязаны не толькі агульнай гісторыяй, а і асабістымі стасункамі: калі перад пачаткам імпрэзы запытвалася ў яе ўдзельнікаў, ці маюць яны сваякоў у суседняй краіне, абсалютна ўсе адказвалі станоўча. “У майго таты Васіля Антонавіча родныя ў Калінінградзе, Санкт-Пецярбургу – мы заўсёды мелі зносіны, ездзілі адзін да аднаго ў госці”, – адзначыла, напрыклад, Сняжана Мялешка.

Ну а наколькі падобныя рускія і беларускія песні і танцы – можна было ўпэўніцца падчас прагляду канцэртных нумароў. Так, у цудоўным выкананні Вольгі Жукавай аднолькава краналі за душу лірычныя творы “Люблю цябе, Белая Русь” і “Край берёзовый”. Атрымалі асалоду прысутныя і ад іншых нумароў, якія падрыхтавалі прадстаўнікі цэнтра культуры і дзіцячай школы мастацтваў.

Менавіта славянскае прадстаўніцтва з’яўляецца самым шматлікім у Народным клубе нацыянальных культур “Дружба” – выстава работ яго ўдзельнікаў была разгорнута ў фае падчас мерапрыемства. “Наша творчая суполка аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў, якія знайшлі свой дом на Ушаччыне, – адзначае кіраўнік Вольга Аляксееўна Візгалава. – Выдатна, што ў нашым раёне, ды і ў краіне, няма і, спадзяюся, не будзе міжэтнічных канфліктаў. Ну а прыклад паважлівых сяброўскіх адносін заўсёды падавалі рускія і беларусы”.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *