Неделя безопасности

Общество

З 22 па 26 лістапада ў вобласці праводзіцца тыдзень аховы працы на ўсіх прадпрыемствах, падчас якога будуць абследавацца рабочыя месцы на адпаведнасць нормам і правілам па ахове працы.

Траўматызм на рабочых месцах па-ранейшаму нярэдкасць. За студзень-кастрычнік на прадпрыемствах і ў арганізацыях вобласці загінула 20 работнікаў і цяжка траўміравана 76. За аналагічны перыяд мінулага года загінула 16 і траўміравана 60. Рост узроўню цяжкога траўматызму адзначаецца ў арганізацыях камунальнай формы ўласнасці – з 16 да 25 выпадкаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *