Районный праздник «Светлое Христово Воскресение» прошёл в Ушачах

Калейдоскоп

Раённае свята “Светлае Хрыстова Уваскрэсенне” прайшло ў чацвер ва Ушачах. Атрымалася яно ўзнёслым і насычаным. У фае былі разгорнуты гульнявыя пляцоўкі, выставы работ народных умельцаў, наведвальнікаў гурткоў ТЦСАН, навучэнцаў нядзельных школ. Самі ж дзеці сталі актыўнымі ўдзельнікамі канцэртнай праграмы свята. Велікодныя віншаванні адрасавалі ўшачанам намеснік старшыні райвыканкама А.В.Пашковіч і благачынны раёна іерэй Аляксандр Таляронак. А яшчэ слухачоў чакаў сюрпрыз: разам з квартэтам “Натхненне” святар выканаў адзін з духоўных вакальных нумароў – атрымалася вельмі арганічна. У падрыхтоўцы праграмы прынялі ўдзел культработнікі, навучэнцы і педагогі школы мастацтваў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *