Ушачские школьники заняли призовые места в финале областного фестиваля межкультурных коммуникаций

Образование и молодежь

Фінальны этап абласнога фестывалю міжкультурных камунікацый у чарговы раз пацвердзіў, што ўшацкія школьнікі эрудзіраваныя і таленавітыя, а замежную мову вывучаюць засяроджана і з натхненнем. Канкурэнцыя на раённым адборы была сёлета сур’ёзнай, аднак журы, па ўсім відаць, зрабіла правільны выбар: усе тры нашы ўдзельнікі вярнуліся з фінальнага этапу з узнагародамі.

Плённы тандэм склалі вучаніца Ушацкай школы Ангеліна Мядзведзева і яе настаўнік Т.Гардзіёнак: падрыхтаваная імі прэзентацыя газеты была ацэнена Дыпломам ІІІ ступені. Такім жа чынам адзначана выступленне Ягора Обуха ў намінацыі “Фабрыка зорак” – падрыхтаваць вакальны нумар на англійскай мове яму дапамаглі настаўнік Ушацкай СШ Д.Шарын і педагог па вакале эстраднага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў А.Сазонава. Ну а самым удалым аказалася выступленне дзевяцікласніцы Паліны Сазонавай, якая спрабавала сябе ў намінацыі “Я – гід” (настаўнік – Т.Плікат). У прамежак часу паміж раённым і абласным этапамі дзяўчына яшчэ больш удасканаліла тэкст, дапоўніла яго цікавай і малавядомай інфармацыяй пра сталіцу Францыі – а менавіта пра Парыж расказвала наша прадстаўніца. Некалькі год таму яна пабывала ў гэтым горадзе, а англійскую мову вывучае звыш школьнай праграмы, што, безумоўна, надало выступленню ўразлівых фарбаў. Журы ацаніла яго Дыпломам І ступені. Хочацца павіншаваць усіх нашых лаўрэатаў і пажадаць ім і іх педагогам далейшых поспехаў!

Наталля БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *