Красный Крест помогает ушачанам пережить жару

Общество

Валанцёры Ушацкай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа дапамагаюць землякам перажыць спёку. У рамках адмысловай акцыі заўтра, падчас святкавання Дня Незалежнасці, на плошчы гарпасёлка будзе адкрыта пляцоўка, на якой усе жадаючыя змогуць бясплатна атрымаць чыстую пітную ваду.

– Аб актуальнасці мерапрыемства можна меркаваць па колькасці людзей, якія звычайна звяртаюцца да нас, а іх сотні, – кажа старшыня грамадскай арганізацыі І.А.Ціханава. – Найбольш уразлівыя ў гэты час – старыя і дзеці. Усім нагадваем аб правілах паводзін у спёку, першых сімптомах цеплавога і сонечнага ўдараў. Пры неадкладных станах валанцёры могуць правільна аказаць першую медыцынскую дапамогу.

Дарэчы, такі марафон дабрыні ад Чырвонага Крыжа пачаўся на Ушаччыне некалькі дзён таму. Бутыліраваную ваду, а гэта амаль 100 літраў, атрымалі работнікі райбальніцы, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі (на здымку). Як адзначыла падчас сустрэчы з валанцёрамі галоўны ўрач ЦРБ А.А.Міранкова, такі падарунак зараз надзвычай запатрабаваны. Як і словы падтрымкі медыкам, якія па-ранейшаму знаходзяцца на перадавой у барацьбе з вірусамі і інфекцыямі.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *