Как обезопасить себя от появление острых кишечных инфекций в летний период?

Здравоохранение

Сёлетняя сітуацыя з вострымі кішэчнымі інфекцыямі палепшылася ў параўнанні з мінулымі гадамі, бо, улічваючы распаўсюджванне каранавіруса, людзі прыслухаліся да парад медыкаў і сталі часцей мыць рукі. Але перыяд летняй спёкі застаецца самым небяспечным: прадукты хутка псуюцца пры няправільным захоўванні як у магазінах, так і дома. Што трэба ўлічыць, каб засцерагчы сябе і блізкіх ад захворвання, расказвае галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Ушацкага раёна Павел Аляксандравіч САЎЧАНКА:

й

– Мыйце рукі з мылам пасля вяртання дадому з вуліцы, перад тым як сесці за стол і пасля наведвання прыбіральні. Старанна мыйце агародніну, фрукты і ягады, для дзяцей малодшага ўзросту важна выкарыстоўваць пры гэтым пітную ці бутыліраваную ваду. Прадукты захоўвайце ў месцах, абароненых ад насякомых, грызуноў і дамашніх жывёл. Важна не набываць харчовыя прадукты ў выпадковых асоб і ў месцах несанкцыянаванага гандлю.

Асаблівую ўвагу ў гарачыя летнія дні варта звяртаць на прадукты, якія хутка псуюцца. Гэта мясныя паўфабрыкаты, салаты (асабліва запраўленыя маянэзам, смятанай), тварог, малако, кандытарскія вырабы. Пры іх набыцці паглядзіце на тэрмін прыдатнасці і ўмовы захоўвання. Дарэчы, маркіроўка любога прадукту акрамя гэтай інфармацыі павінна ўтрымліваць састаў, масу, дату вырабу, харчовую каштоўнасць, а таксама найменне вытворцы, яго юрыдычны і фактычны адрас.

Падчас гатавання ежы ў дамашніх умовах таксама прытрымлівайцеся шэрагу правілаў. Старанна мыйце рукі пасля кантакту з сырой прадукцыяй, выкарыстоўвайце асобныя дошкі для яе і гатовых страў. У халадзільніку вытрымлівайце прынцып таварнага суседства: не стаўце мяса на размарозку, калі побач салата або торт. Не гатуйце многа, каб не захоўваць рэшткі больш сутак. Прадукты, якія хутка псуюцца, а таксама гатовыя салаты не варта трымаць пры пакаёвай тэмпературы больш за 2 гадзіны. Ні ў якім разе не займайцеся гатаваннем для сям’і і гасцей, калі адчуваеце сябе нездаровым – асабліва пры млоснасці, болях у жываце.

Падрыхтавала Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *