Для участников спортивного клуба «Импульс» возраст — не помеха!

Общество

У нашым раёне нямала людзей, якія жывуць не ў згодзе з пашпартам: хоць дакумент гарантуе спакойны адпачынак, яны дадуць фору любому маладому і па колькасці годных спраў, што паспяваюць зрабіць за дзень, і па наяўнасці ідэй, і нават па фізічнай вынослівасці. Многія з іх, каб жыць яшчэ цікавей, аб’ядноўваюцца ў клубы па інтарэсах. І вось што з гэтага атрымліваецца.

На лясны бераг “Вечалля” высадзіўся дэсант і… пачаў прыбіраць запатрабаванае месца адпачынку ад смецця, што пакінулі папярэднія адпачываючыя. Гэта, можна сказаць, стала пачаткам размінкі, якую потым з прадстаўнікамі залатога ўзросту правяла Таццяна Леанідаўна Клопава. Спартыўны клуб “Імпульс”, які яна ўзначальвае, летам на канікулах, паколькі ў кожнай з яго наведвальніц участак ці дача, таму засумавалі па калектыўнай фізічнай нагрузцы. І пакуль Васіль Антонавіч Стрыжонак кашаварыў над юшкай, кіраўнік аддзялення дзённага прабывання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН Таццяна Анатольеўна Шышко праводзіла з удзельнікамі гульнявую праграму. Хадзілі па лесе таксама з карысцю – пераможцам конкурсу “Лепшы грыбнік” стала Ніна Аляксандраўна Васілеўская, якая назбірала больш за іншых баравікоў. Свае вершы прысутным чытала Людміла Мікалаеўна Цяцерка. Зразумела, былі і песні: Уладзіміра Васільевіча Есіпава і пад яго акампанемент.

Клуб “Імпульс” аднаўляе сваю работу з 3 верасня. Заняткі праходзяць у фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва-Ушачы” па панядзелках, серадах і пятніцах. Пачатак у 10 гадзін.

Спартыўнае свята прайшло на выдатна і ў поўнай адпаведнасці з нацыянальнай стратэгіяй “Актыўнае даўгалецце-2030”, як і задумвалася арганізатарамі. Стратэгія, накіраваная на паўнацэннае, працяглае і здаровае жыццё, удзел пенсіянераў у грамадскіх справах, прынята ў снежні 2020 года, але ўшацкі савет ветэранаў, прыгаданыя вышэй аддзяленне і клуб даўно жывуць па нормах, зацверджаных у дакуменце і заклікаюць далучацца да іх радоў астатніх ушачан паважанага ўзросту.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *