Ушаччину с рабочей поездкой посетил заместитель министра культуры Республики Беларусь Валерий Иванович Громада

Общество

У канцы мінулага тыдня Ушаччыну з рабочай паездкай наведаў намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Іванавіч Грамада. У дзіцячай школе мастацтваў ён правёў “прамую лінію” і асабісты прыём грамадзян.

Разам з намеснікам начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Галінай Фёдараўнай Баркевіч В.І.Грамада азнаёміўся з работай школы мастацтваў, наведаў і іншыя ўстановы галіны, якую курыруе. Хоць у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці зараз зацішша, тут заўсёды ёсць на што паглядзець – уражваюць выставы Дома рамёстваў, народнага клуба майстроў і самадзейных мастакоў “Адраджэнне”, ды і не спыняліся рэпетыцыі.

Падчалі візіту пабывалі і ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Еўдакіі Лось. Намеснік міністра пацікавіўся напаўняльнасцю і абнаўленнем кніжных фондаў, колькасцю наведвальнікаў, работай аддзелаў установы, настольна-выдавецкай дзейнасцю і папулярызацыяй ушацкага краю праз сувенірную прадукцыю. Дырэктар ЦБС Л.І.Шкаруба не толькі расказала пра ўстанову, а і падзялілася напрацоўкамі па прыцягненні наведвальнікаў з ліку моладзі. У прыватнасці, практыкуюць мерапрыемствы з элементамі папулярных гульняў. Валерый Іванавіч станоўча ацаніў работу ўстановы культуры.

Акрамя гэтага В.І.Грамада азнаёміўся і з ходам работ па рэканструкцыі музея народнай славы імя Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Елісеевіча Лабанка. Асноўныя рамонтныя работы ва ўстанове скончаны, зараз тут ідзе карпатлівая работа па абнаўленні вялікага манументальнага роспісу сцен “У імя жыцця на Зямлі” ў файе музея. Спецыяльна для гэтага ва Ушачы прыехаў аўтар роспісу, вядомы беларускі мастак-манументаліст Уладзімір Васільевіч Крываблоцкі.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *