А вы знаете правила зимней рыбалки? Напоминаем основные требования

Профилактика и безопасность

Каб зімовая рыбалка прыносіла толькі задавальненне, неабходна весці яе па правілах. Нагадаем асноўныя патрабаванні.

Забараняецца выкарыстанне жарліц, ставак і іншых падобных прылад у начны час сутак, а таксама без пазначэння на іх фаміліі і ініцыялаў рыбалова. Прыгаданыя сістэмы нельга пакідаць без візуальнага кантролю, а адначасова дазволена выкарыстоўваць не больш пяці кручкоў (за выключэннем рыбаловаў-членаў РДГА “БТПР”, якім можна ставіць да 10 жарліц на чалавека).

Таксама варта памятаць, што для пэўных відаў рыбы ўстаноўлены прамысловы памер. Напрыклад, шчупака і судака можна лавіць, толькі калі яны дасягнулі 40 см у дліну. Вымяраецца гэты параметр ад вяршыні роту да сярэдніх промняў хваставога плаўніка.

За парушэнне патрабаванняў Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства прадугледжана адміністрацыйная ці крымінальная адказнасць. Так, здабыча рыбы без належнага дазволу, у забаронены час ці тэрміны, у забароненых месцах, незаконнымі спосабамі, як і спроба такой здабычы – цягнуць за сабой штраф ад 5 да 30 базавых велічынь і пакрыццё нанесенага прыродзе ўрону. Такое ж пакаранне прадугледжана і тым, хто знаходзіўся бліжэй за кіламетр ад вадаёма з забароненай для вылаву рыбай ці прыладамі, уловам больш дазволенай нормы (а гэта 5 кілаграмаў).

Нагадаем таксама, что з 1 лістапада па 31 сакавіка паўсюдна забаронены вылаў сома еўрапейскага (за здабычу кожнай яго асобіны накладуць штраф 12 базавых велічынь). З 25 снежня да 28 лютага дзейнічае забарона на вылаў ментуза звычайнага, а парушальнікаў чакае штраф да 50 базавых плюс 27 за кожную рыбіну ў якасці пакрыцця ўрону прыродзе або крымінальная адказнасць (калі здабыта больш трох асобін).

Полацкая міжрайінспекцыя аховы
жывёльнага і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *