Сколько в Ушачах парикмахерских и в каких можно подстричься мужчине?

Общество

“Прыехаў сярод тыдня ў гарпасёлак і нідзе не змог падстрыгчыся”, – скардзіўся наш чытач, абышоўшы ўсе цырульні. – Так, я не запісваўся, аднак час быў рабочы, а вольных мужчынскіх майстроў не аказалася. Прыгадайце, калі ласка, расклад работы цырульняў, а ў прыватнасці, ці ва ўсіх з іх робяць мужчынскія стрыжкі”.

Так, практычна ўсе цырульні працуюць па запісе. Форма гэта зручная як для майстра, так і для кліента – не трэба марнаваць час, а прыйсці дакладна ў вызначаны, падстроіць яго пад расклад аўтобуса ці іншыя асабістыя справы. Ды і пераправерыць, ці ў сіле папярэдняя дамоўленасць, таксама не пашкодзіць, паколькі абвастрылася эпідэміялагічная абстаноўка і майстры хварэюць. Напрыклад, у час нашага наведвання не працавала два спецыялісты (якраз па мужчынскіх стрыжках), а некалькі тыдняў таму наогул была зачынена цырульня “Сілуэт”. Таму мы нагадаем расклад і нумары тэлефонаў.

На сённяшні час ва Ушачах працуе пяць цырульняў. У трох з іх зараз стрыгуць і мужчын, а з першага сакавіка дабавіцца яшчэ і “Кrasa”. Гэта новы салон, што адчыніўся ў памяшканні камбіната бытавога абслугоўвання і мае асобны ўваход (на месцы былой ветаптэкі, а раней магазіна “Тэхнакрас”). Працуе з 9.30 да 18.30, выхадны – нядзеля, панядзелак, тэлефон для запісу: (8-033) 613-50-52.

На час дэкрэтнага адпачынку аднаго з майстроў не аказваюць паслуг моцнай палове ў цырульні, што размешчана на першым паверсе КБА. Жаночы майстар працуе з 10 да 17 у будныя дні, з 10 да 14 – у суботу, тэлефон – (8-029) 511-45-26.

Цырульня “Шарм” (другі паверх КБА) працуе з 8 да 15 гадзін (выхадны, як і ў вышэй прыгаданым салоне – нядзеля). Да мужчынскага майстра можна запісацца па нумары (8-029) 291-93-00, да жаночага – (8-033) 318-42-63.

“Анжаліка” па вуліцы Савецкай у будынку статыстыкі адчынена з 8 да 17 у будныя дні і з 9 да 14 – у суботу, выхадныя – нядзеля, панядзелак. Тэлефон для запісу (8-033) 324-36-38.

У такія ж дні выхадны ў “Сілуэце” (вуліца Савецкая, памяшканне былога ваенкамата). З аўторка па пятніцу цырульня прымае жанчын і мужчын з 8 да 18 гадзін, у суботу – з 8 да 15. Запіс па нумары: (8-033) 381-64-66 (МТС). Ва ўсіх салонах, дзе стрыгуць мужчын, падкрэслілі, што калі кліент не запісаны, як правіла, ёсць магчымасць зрабіць стрыжку, крыху пачакаўшы.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *