Определились победители обласного этапа республиканской олимпиады школьников

Общество

Завершаны абласны этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў. Удзел у ім прымала і каманда вучняў з нашага раёна ў складзе 16 чалавек. Ушаччыну прадстаўлялі вучні, якія прадэманстравалі свае веды на раённых алімпіядах і паказалі ў іх лепшыя вынікі. На вобласці яны трымалі іспыты па дзевяці прадметах школьнай праграмы: беларускай і рускай мовах, матэматыцы, хіміі, геаграфіі, працоўным навучанні, біялогіі, фізіцы і інфарматыцы. У выніку юныя ўшачане атрымалі чатыры дыпломы. На рахунку нашых школьнікаў два дыпломы другой ступені і два — трэцяй.

Дыплом другой ступені ў выпрабаваннях па хіміі заняў вучань 9 класа Ушацкай школы Антон Станевіч, такі ж вынік па працоўным навучанні ў дзесяцікласніка Касарской школы Вадзіма Касяка. Падрыхтавалі іх адпаведна настаўніца хіміі Ларыса Аркадзьеўна Струй і настаўнік працоўнага навучання Віктар Сцяпанавіч Ільюшэвіч.

Дыпломамі трэцяй ступені адзначаны дзесяцікласніца Ушацкай школы Вікторыя Волах і адзінаццацікласнік Велікадолецкай школы Уладзіслаў Грак – па біялогіі. Дапамаглі ім дасягнуць такіх вынікаў настаўнікі Вольга Анатольеўна Жыткая і Віктар Мікалаевіч Шышоў.

Вадзім Касяк і Антон Станевіч у складзе абласной каманды прымуць удзел у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды.

С.АЎДОШКА,

вядучы спецыяліст аддзела адукацыі райвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *